Прафсаюз – гэта плюс. Адбыўся пленум Ляхавіцкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу

На мяжы снежня і студзеня прынята падсумоўваць зробленае на працягу года мінулага, пазначаць планы на будучае. У прыкладнай танальнасці быў вытрыманы і нядаўні пленум Ляхавіцкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

На ўліку ў раённай арганізацыі знаходзіцца 2631 член прафсаюза, што складае 98,5 працэнта ад агульнай колькасці працуючых, адзначыла старшыня Ляхавіцкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работ-нікаў АПК Ірына Чура ў сваім выступленні перад удзельнікамі чарговага штогадовага форуму.
Свой прафсаюзны статус людзі мяняюць разам са зменай месца працы, у сувязі з пераездам на новы адрас жыхарства, нярэдка –
разам з выхадам на заслужаны адпачынак і ў сувязі з іншымі абставінамі. А сярод іншых, напрыклад, сітуацыя з яшчэ нядаўна Ляхавіцкім райаграсэрвісам. У сувязі з пераходам пад юрысдыкцыю Бярозаўскага мясакансервавага камбіната ўсе былыя сэрвісмены – члены прафсаюза перайшлі на абслугоўванне ў анала-гічную Бярозаўскую прафсаюзную структуру. Затое пярвічная прафсаюзная
арганізацыя СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» далучылася да раённай арганізацыі прафсаюза АПК.
– Неабходна працягваць работу з тымі, хто з’яўляецца членам прафсаюза, па прыцягненні іх у нашы шэрагі. Асабліва, што тычыцца арганізацый прыватнай формы ўласнасці, –  падкрэслівае Ірына Чура.
А тое, што прафсаюз – гэта вялікі плюс наёмных работнікаў, пацвярджаецца ўсё больш, часцей і на ўсё новых фактах. Напрыклад, пачынаючы з 2022 года ўмовы ўдзелу прадпрыемстваў і іншых гаспадарчых структур у аглядах-конкурсах на лепшую пастаноўку работы па ахове працы атрымалі важнае дапаўненне. Цяпер адным з крытэрыяў якасці гэтай работы з’яўляецца факт наяўнасці на прадпрыемстве прафсаюзнай пярвічкі і заключанага калектыўнага дагавора. Ахова працы, як добра ведаем, з’яўляецца адным з прыярытэтных накірункаў прафсаюзнай дзейнасці. Як, дарэчы, і развіццё сацыяльнага партнёрства, забеспячэнне працоўных і працоўна-бытавых нормаў і правоў работнікаў.
Індыкатарам даверу  людзей прафсаюзам з’яўляюцца, у тым ліку, звароты ў прафсаюзныя структуры. Са скаргамі, за тлумачэннем тых або іншых сітуацый, дапамогай у вырашэнні, напрыклад, працоўных спрэчак. За мінулы год у Ляхавіцкую раённую арганізацыю Беларускага прафсаюза работнікаў АПК паступіла і было разгледжана больш за паўсотні зваротаў. Пераважная іх колькасць – 37 – тычылася тэмы аказання матэрыяльнай дапамогі. Але былі і разнапланавыя іншыя: прававыя, адносна налічэння і выплаты заработнай платы, «пенсійныя», «санаторна-курортныя». У шасці зваротах гучалі пытанні пра захаванне нормаў і правіл аховы працы.
– Усе з іх былі вырашаны на карысць заяўнікаў. Акрамя таго, праведзена 72 кансультацыі па тэлефоне, 12 – падчас асабістага прыёму, – прыводзіць статыстыку рэагавання на звароты грамадзян старшыня раённай арганізацыі аграрных прафсаюзаў.


Дарэчы, за апошнімі значыцца шмат іншых добрых спраў. Была падтрымка – як маральная, так і ў асаблівыя моманты, даты і сельскагаспадарчыя кампаніі матэрыяльная. У тым ліку і гэта – яшчэ адзін плюс у галасаванні за прафсаюз.
Пра пастаноўку, ход прафсаюзных спраў на сваіх прадпрыемствах раска-залі старшыні пярвічак ТАА «Трансэлектракамплект» Яўгеній Сяргей і  ААТ «Шлях новы» Валянціна Курловіч. Галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Мікалай Бурбуць падсумаваў вынікі работы Ляхавіччыны за 2021 год па пытаннях аховы працы. У прыватнасці, была засяроджана ўвага на меўшых месца няшчасных выпадках на вытворчасці, зроблены аналіз прычын і абставін іх здарэння. І – ключавая фраза – як не паўтарыць іх, не дапусціць няшчасных здарэнняў на вытворчасці ў будучым. Для пачатку – у новым прафсаюзным 2022 годзе.

Іван КАВАЛЕНКА.