Жніво ў ДП «Нача» Ляхавіцкага раёна падбіраецца ўжо да экватара

Вадзіцель на адвозцы зерня Аляксандр Трыбухоўскі і старшы камбайнер Аляксандр Шастак

Што, канешне, ніякі не працоўны подзвіг і нават на арыгінальнасць не цягне. Гарачая жніўная пара іншага працоўнага раскладу не прымае. Мала таго, што позняя зіма заметна падкарэктавала «ў мінус» ураджайныя надзеі хлебаробаў, яшчэ і сезон уборкі з-за дажджоў роўным не складваецца. У такіх умовах кожная спрыяльная хвіліна гадзіны вартая.
Жніво ў ДП «Нача» падбіраецца ўжо да экватара. Што на фоне сярэднераённых тэмпаў вельмі нядрэнна, сведчыць аб арганізаванасці кампаніі, ашчаднасці ў выкарыстанні працоўнага часу.
Што да ўраджайнасці, як, фактычна, і амаль ва ўсіх сельгасарганізацыях раёна, сёлетнія начаўскія цэнтнера-гектары аказаліся менш важкімі ў аналогіі з мінулагоднімі.
На пшанічным палетку гаспадаркі ўзнікла думка аб «кланавасці» начаўскай уборкі. У двухкоссі, безумоўна, паколькі сэнс у вызначэнне ўкладваецца выключна станоўчы. З чатырох — што і складае поўны камбайнавы патэнцыял гаспадаркі — зернеўборачных

Пшанічныя каласы на далоні дырэктара ДП «Нача» Мікалая Тарлюка

агрэгатаў двума кіравалі сямейныя экіпажы. Старшы камбайнер Аляксандр Шастак у памочнікі сабе «ўзяў» цесця Уладзіміра Дыдышку. За кармой іх КЗС-10 засталося ўжо каля паўтары сотні зжатых хлебных гектараў, агульны намалот склаў больш за 400 тон зерня. Экіпаж яшчэ аднаго зернеўборачнага агрэгата — браты Васюкевічы. Малодшы Віталій іграе першую скрыпку ў якасці старшага камбайнера. Сяргей жа ў камбайнеры кваліфікуецца сезонна, на перыяд уборкі. У іншы час працуе таксама ў «Начы», але толькі ў жывёлагадоўлі. Па словах дырэктара Мікалая Тарлюка, працоўны тандэм склаўся гадоў 5 таму. Працуе нязменна добра, вызначаецца якасцю работ, прадукцыйнасцю, зладжанасцю.
Іван КАВАЛЕНКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Экіпаж камбайна ў складзе Сяргея і Віталія Васюкевічаў

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *