Дзеля міру. Ляхавічане пра Пасланне Прэзідэнта

Фота з сайта https://president.gov.by

Як грамадзяніну сваёй краіны, мне неабыякава, па якім шляху будзе развівацца наша грамадства, якія перамены чакаюць нас у бліжэйшай перспектыве, якую будучыню мы разам рыхтуем для нашых дзяцей і ўнукаў.

Як чалавека ваеннага, мяне асабліва зацікавіў менавіта гэты блок выступлення Кіраўніка дзяржавы, тым больш, што першае пытанне ад Прэзідэнта да народа гучала так: ці гатовы грамадзяне плаціць за ўласную абарону, за ўласную дзяржаву.

Беларусь была і застаецца міралюбівай краінай, якая жадае мірна жыць і працаваць. Нашы старэйшыя пакаленні перажылі Другую сусветную вайну. І мы, сённяшнія пакаленні, катэгарычна не жадаем паўтору ваеннага ліхалецця. Але наша армія, народ гатовы даць надзейны адпор кожнаму агрэсару, хто збіраецца парушыць мір, хто пагражае суверэнітэту краіны. Тым больш, апошнім часам нацыянальная бяспека Беларусі мэтанакіравана падвяргаецца праверцы на трываласць, ідзе паскораная мілітарызацыя многіх еўрапейскіх краін.

Адказваючы на пытанні запрошаных, Прэзідэнт сказаў: «У нас армія створана для таго, каб на нашай тэрыторыі абараняць сябе. Мы ніколі не будзем крыніцай вайны». Разам з тым Галоўнакамандуючы падняў важную, асабліва ў святле сучасных падзей і недружалюбнай палітыкі некаторых дзяржаў-суседак у адносінах Беларусі, тэму – умацаванне арміі. Аляксандр Лукашэнка зазначыў, што «неабходна вывесці на якасна новы ўзровень сістэму забеспячэння нацыянальнай бяспекі, асабліва ў сферы абароны, павышаць аснашчанасць воінскіх часцей узбраеннем і тэхнікай, развіваць тэрытарыяльную абарону».

2022-і аб’яўлены ў нашай краіне Годам гістарычнай памяці. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што мы павінны вярнуцца да вытокаў, каб паказаць усім, а асабліва нашым дзецям і моладзі, хто

мы і адкуль, што мы прайшлі і колькі згубілі людскіх жыццяў, імкнучыся да нашай незалежнасці.

З гонарам адзначу, што патрыятызм беларусаў мацнее. Важны накірунак – выхаванне падрастаючага пакалення. Усяго паўгода, як у школах уведзена пасада выкладчыка ваенна-патрыятычнага выхавання, а ўжо відавочны рост прэстыжу воінскай службы. Сведчанне таму – сёлета істотна больш кандыдатаў сярод ляхавіцкіх рабят, якія выбралі прафесію Радзіму абараняць.

Арцём КІРУТА, начальнік адасобленай групы ваенкамата.