Здаровыя акцэнты выхавання. Новы Кодэкс аб адукацыі забяспечвае далейшае развіццё і сістэмы дашкольнай адукацыі

Пасланне Прэзідэнта да беларускага народа і Парламента, рэферэндум па змяненнях у Асноўны Закон краіны – падзеі вялікай гістарычнай значнасці, якія актыўна абмяркоўваюцца ў беларускім грамадстве. Таксама шырокі рэзананс мае і новы Кодэкс аб адукацыі. Сваімі думкамі і меркаваннямі пра яго навацыі дзеляцца прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, кіраўнікі навучальных устаноў, педагогі, бацькі. У якасці экспертаў па пытанні «ЛВ» запрасіў падзяліцца думкамі начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Святлану Якубоўскую і намесніка загадчыка ДУА «Яслі-сад № 1 г. Ляхавічы» Ірыну Гусак.

Выхаванцы ясляў-сада № 1.

Адукацыі патрэбна развіццё

Канешне, і сістэме адукацыі неабходны змяненні. Таму з нецярпеннем чакалі гэты важны дакумент. Ён уключае больш за 200 змяненняў і 17 новых нормаў. Праект актыўна абмяркоўваўся. У Кодэксе акцэнтаваны асноўныя прынцыпы адукацыі і выхавання: даступнасць, якасць адукацыі, сацыяльныя гарантыі. Сярод новых – інклюзіі ў адукацыі і абавязковасць агульнай сярэдняй адукацыі. Пры гэтым улічваюцца індывідуальныя асаблівасці кожнага вучня, а не толькі навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Зразумела, што патрабуе даклад-нага вывучэння кожная глава Кодэкса.
Важны акцэнт зроблены на выхаваўчых функцыях, патрыятычным выхаванні. Выхаванню цяпер адводзіцца раўназначная роля з адука-
цыяй. У новай рэдакцыі Кодэкса замацавана норма правядзення факультатыўных заняткаў па суботах для навучэнцаў, пачынаючы з пятага класа. Прадугледжана арганізацыя транспартнага забеспячэння да месцаў правядзення мерапрыемстваў выхаваўчага характару – экскурсіі, фізкультурна-аздараўленчыя, спартыўна-масавыя, культурныя мерапрыемствы.
Зараз актыўна абмяркоўваюцца новаўвядзенні. Прычым трактуюцца яны не заўжды аб’ектыўна і правільна. Так, у новай рэдакцыі прадугледжана ўсеагульнае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі (у ранейшай рэдакцыі абавязковай была агульная базавая адукацыя). І неаднойчы здаралася пачуць меркаванне, маўляў, цяпер усіх прымусяць вучыцца ў школе 11 гадоў. На справе, усё не так і не значыць, што ўсе дзевяцікласнікі абавязкова павінны атрымліваць сярэднюю адукацыю ў школах. Яны могуць сумяшчаць яе з атрыманнем будучай прафесіі: паступаць і вучыцца ў каледжах, іншых сярэдніх спецыяльных навучальных установах. Можна пайсці са школы пасля дзявятага класа – але вучыцца, а не працаваць. Раней пасля атрымання атэстата аб базавай адукацыі можна было нікуды не паступаць. У новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі гэта забаранілі.
Святлана ЯКУБОЎСКАЯ,
начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама.