Прафсаюзнае дзяжурства. У Ляхавіцкім райпо адбыўся прававы прыём

Як работніку датэрмінова скасаваць працоўны дагавор, замяніць працоўны водпуск на грашовую кампенсацыю і многія іншыя пытанні гучалі падчас прававога прыёму грамадзян, які правяла ў райпо 31 студзеня прававы інспектар працы Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва Людміла Гарадко.
Членаў прафсаюза цікавілі тлумачэнні нормаў заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных адносін, і чатыры чалавекі атрымалі кансультацыю на пастаўленых пытаннях.


Па ўсёй краіне ў апошні студзеньскі дзень адбылося больш за сотню выязных прафсаюзных прыёмаў. Прававыя інспектары ФПБ бясплатна кансультуюць усіх жадаючых па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў. Прыёмы праходзяць у арганізацыях і на прадпрыемствах. Такая практыка дзейнічае з 2015 года.
Па словах начальніка галоўнага ўпраўлення юрыдычнай работы і прававога забеспячэння Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Марыны Лазар, юрыдычная дапамога дазваляе больш аператыўна вырашаць праблемы тых, хто звярнуўся. Дзесьці дастаткова кансультацыі, а камусьці працягваюць аказваць дапамогу ў вырашэнні пытання і пасля прыёму.
– Нягледзячы на тое, што кансультуем па працоўных пытаннях, ёсць і выпадкі, калі тлумачэнні неабходны і па іншых пытаннях. Напрыклад, жыллёвага заканадаўства, пенсійнага, – адзначыла Марына Лазар.
Тамара ПРАКАП’ЮК,
старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.