Прамыя тэлефонныя лініі

12 лютага з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію па пытаннях арганізацыі работы сацыяльнай сферы (адукацыя, медыцына, аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне, сацыяльная абарона, занятасць, культура, спорт і інш.) правядзе намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта БАРЫСЮК Генадзій Іосіфавіч.
Хвалюючыя пытанні можна задаць па тэлефоне ў г. Брэсце 8-0162-21-31-21.

12 лютага з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію па пытаннях аказання паслуг насельніцтву, бытавога абслугоўвання, гандлю, прыдарожнага сэрвісу (у частцы гандлю і грамадскага харчавання), абароны правоў спажыўцоў, работы арганізацый прамысловасці, у тым ліку своечасовасці выплаты заработнай платы, якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі прамысловасці, развіцця навукі і інавацыйнай дзейнасці, інтэлектуальнай уласнасці правядзе намеснік старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта НАВАГРАН Андрэй Тадэвушавіч.
Пытанні можна задаць па тэлефоне 6-05-65.