Адреса самых благоустроенных населенных пунктов, подведомственных территорий и частных усадеб назовет смотр-конкурс, который проводится в Ляховичском районе

Згодна рашэння райвыканкама № 1060 ад 1 снежня 2011 года, у раёне штогод з 1 студзеня да 31 снежня праводзяцца агляды-конкурсы санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў, падведамасных тэрыторый прадпрыемстваў, арганізацый усіх формаў уласнасці, прыватных домаўладанняў грамадзян. Гэтым рашэннем зацверджаны інструкцыі аб парадку арганізацыі конкурсаў.
Так, прадугледжана, што ў аглядзе-конкурсе санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў прымаюць удзел усе сельскія населеныя пункты раёна. Асноўныя крытэрыі, па якіх вызначаецца пераможца, — эстэтычнае ўладкаванне асноўных уездаў; комплекснае добраўпарадкаванне вуліц, плошчаў, паркаў, дзіцячых гульнявых і спартыўных пляцовак; стварэнне малых ландшафтна-архітэктурных формаў; утрыманне фасадаў будынкаў; азеляненне; наяўнасць на тэрыторыі населенага пункта дамоў узорнага ўтрымання; наяўнасць дагавораў на вываз цвёрдых бытавых адходаў і своечасовасць аплаты; утрыманне ў належным стане могілак, помнікаў гісторыі і культуры і іншае.
Камісія, створаная распараджэннем старшыні райвыканкама, выязджае ў населеныя пункты, ацэньвае вынікі па 10-бальнай шкале і накіроўвае матэрыялы ў аддзел архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, які да 15 студзеня наступнага за справаздачным года выносіць на разгляд райвыканкама праект рашэння аб падвядзенні вынікаў і ўзнагароджанні пераможцаў. У гэтым конкурсе ўстаноўлены 3 прызавыя месцы з дыпломамі райвыканкама і грашовымі прэміямі адпаведна 20, 15 і 10 базавых велічынь.
Што датычыць агляду-конкурсу санітарнага стану і добраўпарадкавання тэрыторый прадпрыемстваў, арганізацый усіх формаў уласнасці, то тут камісія будзе ўлічваць наступныя крытэрыі: ад архітэктурнай завершанасці, тэхнічнага і эстэтычнага стану фасадаў, рэкламы і ілюмінацыі да добраўпарадкавання прылеглых тэрыторый і ўладкавання кветнікаў і газонаў; ад наяўнасці стаянак для аўтатранспарту да асвятлення тэрыторыі; ад своечасовай уборкі падведамаснай тэрыторыі да ўдзелу ў добраўпарадкаванні райцэнтра і іншых населеных пунктаў. Балы, набраныя па розных пазіцыях, падсумоўваюцца, па найбольшай іх колькасці вызначаюцца пераможцы: па адным сярод сельгаскааператываў, прадпрыемстваў і арганізацый, сярод бюджэтных арганізацый раёна. Для пераможцаў таксама прадугледжаны грашовыя прызы за кошт райбюджэту.
Усіх гаспадароў прыватных сядзіб райвыканкам запрашае паўдзельнічаць у аглядзе-конкурсе на лепшае прыватнае домаўладанне. Што для гэтага трэба? Не так і многа: наяўнасць дакументаў на зямельны ўчастак, захаванне заканадаўства ў галіне выкарыстання і аховы земляў, супрацьпажарных нормаў і правілаў, прывабны выгляд участка, жылога дома і гаспабудоў, азеляненне і, канешне, чысціня і парадак. Вітаюцца ўтрыманне падсобнай гаспадаркі, удзел у добраўпарадкаванні і навядзенні парадку ў месцах агульнага карыстання. У гэтым конкурсе вызначаецца 12 пераможцаў — па адным у кожным сельсавеце і ў райцэнтры. Лепшых заахвоцяць граматамі і прэміяй у памеры 5 БВ.
Заяўкі для ўдзелу ў аглядзе-конкурсе неабходна на працягу года падаваць у аддзел архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама або ў свае сельвыканкамы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *