Стаць выратавальнікам. Ляхавіцкаму РАНС патрабуюцца адказныя супрацоўнікі

Быць выратавальнікам ганарова і адказна. Ляхавіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях запрашае на службу па кантракце грамадзян да 28-гадовага ўзросту на пасады пажарных-выратавальнікаў, вадзіцеляў пажарнага аварыйна-выратавальнага аўтамабіля. Для тых, хто яшчэ не служыў ва
Узброеных Сілах, гэта альтэрнатыва тэрміновай армейскай службе.
Калі вы камунікабельны і адказны, валодаеце арганізатарскімі ўменнямі і маеце вышэйшую адукацыю, то ёсць магчымасць уладкавацца ў РАНС на службу па дагаворы (на час знаходжання супрацоўніка ў водпуску па доглядзе за дзіцем): райаддзелу па надзвычайных сітуацыях патрабуецца спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю.
Усе патрабаванні да азначаных вакансій і ўмовы працы можна ўдакладніць па тэлефонах 6-04-86, 8-033-387-39-17. Звяртацца па адрасе: г. Ляхавічы, вуліца Арлоўскага, 12, РАНС.
Дзмітрый БЕРТАШ,
намеснік начальніка РАНС.