Пазіцыя нераўнадушнасці. 17 лютага ў Ляхавіцкім аграрным каледжы прайшла акцыя БРСМ “Твой голас важны!”

Акцыі і флэшмобы, дыялогавыя пляцоўкі і адкрытыя дыялогі – моладзь Ляхавіччыны выкарыстоўвае розныя формы для таго, каб гучна і пераканаўча выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю, яшчэ раз паказаць любоў да сваёй Айчыны, да роднага краю, разуменне важнасці галоўнай палітычнай падзеі бліжэйшага часу – рэспубліканскага рэферэндума.


– У нашым раёне, як і ў іншых, ідзе актыўная падрыхтоўка да рэферэндума па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю краіны. БРСМ таксама не застаеццаў баку. Даецца магчымасць вырашаць, па якім шляху развіцця заўтра будзе рухацца наша Беларусь. І моладзь Ляхавіччыны гатова зрабіць свой правільны выбар. Асноўны Закон краіны – гэта гарантыя міру, незалежнасці і бяспекі, – падкрэслівае першы сакратар райкама БРСМ Дар’я Марозава.
17 лютага ў аграрным каледжы прайшла акцыя БРСМ “Твой голас важны!”, дзе навучэнцам расказалі пра важнасць удзелу ў рэферэндуме кожнага. А ў бліжэйшыя дні навучэнцы выйдуць на вуліцы райцэнтра, каб запрасіць на выбарчыя ўчасткі землякоў, таксама будуць інфармаваць пра магчымасць аддаць свой голас датэрмінова. Дарэчы, датэрміновае галасаванне пачынаецца ўжо ў бліжэйшы аўторак. Участкі для галасавання будуць працаваць з 22 па 26 лютага ўключна з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.