Прафсаюзы – за Беларусь. Ляхавіччына, як і іншыя раёны краіны, далучылася да ініцыяванай Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі патрыятычнай акцыі «Мы разам – за Беларусь!»

Такую пазіцыю выказалі прафсаюзныя лідары раёна, а таксама прадстаўнікі розных грамадскіх арганізацый, якія ўдзельнічалі ў рабоце савета раённага аб’яднання прафсаюзаў.
– Напрыканцы студзеня ФПБ сумесна з іншымі грамадскімі арганізацыямі прыняла дэкларацыю ў падтрымку рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Пасля чаго прафсаюзныя актывісты сустракаліся з працоўнымі калектывамі, удзельнічалі ў мерапрыемствах, пасяджэннях, круглых сталах, дыялогавых пляцоўках, расказвалі і расказваюць беларусам праўдзівую інфармацыю пра рэферэндум і змяненні ў Асноўны Закон краіны, – расказвае старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Тамара Пракап’юк.

Прафсаюзы Ляхавіччыны падтрымалі дэкларацыю і далучыліся да ініцыятывы «Мы разам –  за Беларусь!».
Акрамя таго, на форуме былі падведзены вынікі прафсаюзнай дзейнасці за мінулы год, агучаны прыярытэтныя накірункі дзейнасці прафсаюзаў па абароне сацыяльных, працоўных, эканамічных правоў і інтарэсаў работнікаў. Граматамі за сацыяльнае партнёрства і ўзаемадзеянне з прафсаюзамі ўзнагароджаны ААТ «Жарабковічы», ДРБУ-200, КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ».
– Кожны з нас павінен быць шчырым перад самім сабой і адказаць на пытанне: ці хачу я, каб у маёй краіне былі мір і дабрабыт, каб шчаслівае заўтра гарантавалася нашым дзецям і ўнукам, каб у грамадстве панавалі лад і згода. Адказаўшы на пытанне, трэба прыйсці на выбарчы ўчастак і пацвердзіць свой выбар –прагаласаваць, – заклікае прафсаюзны лідар раёна Тамара Пракап’юк.
Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.