На территории дворцово-паркового ансамбля «Грушевка» в Ляховичском районе пройдёт праздник фольклорного искусства «З крыніц спрадвечных»

Традыцыйнае, дванаццатае па ліку раённае свята фальклорнага мастацтва «З крыніц спрадвечных» пройдзе ў нядзелю, 18 жніўня, на тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля «Грушаўка». Пачнецца яно ў 12 гадзін.
У праграме — выступленне калектываў аматарскай мастацкай творчасці раёна, выстава майстроў народнай творчасці і страў беларускай нацыянальнай кухні. Можна будзе ўбачыць і частку экспазіцыі Пружанскага музея-сядзібы «Пружанскі палацык». Запланавана выступленне хору «Амафор» Рудніцкага СДК Пружанскага раёна і фальклорнага гурта «Суседзі» Пачапаўскага СДК Баранавіцкага раёна. Тут жа будзе праходзіць пленэр-летнік у межах фестывалю эксперыментальнага мастацтва «ДАХ».
Дарэчы, гэтай культурнай падзеяй выхадныя не абмяжоўваюцца. У шэрагу населеных пунктаў раёна пройдуць святы вёсак: сёння — у Падлессі (пачатак у 16 гадзін), заўтра — у Вольцы і Каранеўшчыне (пачатак, адпаведна, у 12 і 16 гадзін).
Соф’я МАРЧЫК,
дырэктар раённага метадычнага цэнтра.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *