Не забудзьцеся пра дэкларацыю

ІМПЗ па Баранавіцкім раёне нагадвае: тэрмін прадастаўлення падатковых дэкларацый (разлікаў) па падаходным падатку з фізічных асоб – не пазней за  31 сакавіка 2022 года.
Дэкларацыі падаюцца ў адносінах наступных даходаў плацельшчыкаў, атрыманых у  2021 годзе:
● па даходах, атрыманых за мяжой (або) з-за мяжы Рэспублікі Беларусь;
● даходах, атрыманых ад продажу (мены, рэнты) на працягу каляндарнага года аднаго аўтамабіля, агульная маса якога перавышае
3,5 тоны і (або) колькасць сядзячых месцаў якога, акрамя сядзення вадзіцеля, перавышае восем, ці двух і больш механічных транспартных сродкаў;
● даходах, атрыманых ад продажу (мены) на працягу пяці гадоў двух і больш аб’ектаў нерухомай маёмасці аднаго віду ці долі ў праве ўласнасці на такую маёмасць;
● даходах, атрыманых у выніку дарэння ад фізічных асоб, якія не з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у памеры, які перавышае 7521 беларускі рубель, у суме ад усіх крыніц на працягу падатковага перыяду, а таксама па іншых даходах, утрыманне падаходнага падатку з фізічных асоб з якіх не ўскладзена на падатковых агентаў.
Дэкларацыя можа быць прадстаўлена ў пісьмовай форме ў падатковы орган або ў электронным выглядзе праз асабісты кабінет плацельшчыка.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па нумары 189 (стацыянарная сетка).
ІМПЗ па Баранавіцкім раёне.