Усё ў нашых сілах!

Старшыня райвыканкама Мікалай Мароз прагаласаваў датэрмінова на Ляхавіцкім – Чкалаўскім участку № 4.
Кіраўнік раёна выказаў упэўненасць, што ляхавічанам не абыякава развіццё краіны і рэгіёна: «У кожнага сваё бачанне і меркаванне, галоўнае,  ёсць разуменне, да чаго ісці.  Усё ў нашых сілах!».

Тое, што сёння адбываецца ў нашай дзяржаве, – пацвярджэнне таго, што беларусы самі вырашалі і будуць вырашаць лёс сваёй краіны.

Падзеі 2020 года паказалі, нам ёсць што страчваць, і сваё мы нікому не аддадзім. У Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, атмасферу якога побач з калегамі раздзяліў у Палацы Рэспублікі, шмат гаварылася пра тое, што імкненне беларусаў да міру і адзінства ёсць галоўная жыццёвая каштоўнасць і арыенцір. Мы так ствараем і ўладкоўваем жыццё. І ў гэтай згодзе нам атрымалася пабудаваць моцную дзяржаву – у свой час Прэзідэнт не даў беларускаму народу апынуцца ў эканамічнай бездані. За тое і заваяваў давер грамадзян: ён заўсёды за народ, для нас і дзеля беларусаў. Мы патрэбны толькі самі сабе, ніхто іншы не будзе хвалявацца за нашы сацыяльныя даброты, наша незалежнае месца на сусветнай карце – таму кожны рэферэндум і іншыя электаральныя кампаніі мы свядома рабілі свой выбар. І моцная ўлада, кіраўніцкія рашэнні, якія давялося прымаць нашаму Прэзідэнту ў  самыя няпростыя часы, сталі гарантам шчаслівага жыцця.
Мы бачым, што адбываецца ў свеце, што перажываюць нашы суседзі. Зразумелыя пытанні, якія адрасаваў Прэзідэнт беларускаму народу падчас Паслання. І вядома, што грамадзянін, які разумее, што жыццё беларусаў пабудавана ў дэмакратычных
умовах, з галоўным акцэнтам на жыццё чалавека і клопат пра яго, свой выбар на рэферэндуме зробіць на карысць жыцця спакойнага, мірнага, з верай, што заўтра будзе, і будзе шчаслівым.
Ляхавічане – людзі руплівыя, ашчадна працуюць, праслаўляюць сваю малую радзіму. Сёння стаўка на моцныя рэгіёны. Нам ёсць да чаго імкнуцца, тым больш база вытворчая ёсць, ёсць кадры, якія не проста працуюць, а імкнуцца паказаць вынік. Мы будуем новыя фермы – робім значны ўклад у сельскагаспадарчую сферу, а значыць, і ўмацоўваем сацыяльны бок жыцця. Новыя працоўныя месцы, развіццё інфраструктуры райцэнтра і сельскіх населеных пунктаў – работы шмат.  І гэта выдатна.
Зваротная сувязь з насельніцвам раёна прадэманстравала, што людзі зацікаўлены ў вырашэнні мясцовых праблем. Сходы грамадзян, сустрэчы ў калектывах, выязныя прыёмы – людзей хвалюе жыццё паўсядзённае і тое, якім шляхам краіна будзе ісці далей. Вось так вырашаецца лёс краіны – разам, у адзінстве меркаванняў і памкненняў зрабіць нашу Беларусь лепшай. А не на вуліцах і не ў тэлеграм-каналах з фэйкавай інфармацыяй.
Таму гэта актыўнасць асабліва неабходна 27 лютага, калі краіна будзе галасаваць за той варыянт Канстытуцыі, што стане гарантам развіцця дэмакратычнай, моцнай, незалежнай дзяржавы. На Ляхавіччыне ўсё гатова для рэферэндуму, у гатоўнасці знаходзяцца ўсе 27 участкаў для галасавання. Цяпер чакаем высокай яўкі ў дзень рэферэндуму, варта падкрэсліць, што і датэрмінова прагаласавала нямала грамадзян. Думаю, нашы жыхары – людзі, якім не абыякава развіццё краіны і рэгіёна, у кожнага сваё бачанне і меркаванне, галоўнае, ёсць разуменне, да чаго ісці. Усё ў нашых сілах!

Мікалай МАРОЗ, старшыня раённага  выканаўчага камітэта.