Факт-экспрэс-навіны

З УЗНАГАРОДАЙ! Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта за добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства, дасягнутыя поспехі ў навучанні і эстэтычным выхаванні падрастаючага пакалення і ў сувязі з 50-гадовым юбілеем Ляхавіцкай школы мастацтваў узнагароджаны настаўнікі мастацкага аддзялення ЛШМ Васілій ГРЫНЬ і Сяргей ЧАРАНОВІЧ.
ЮБІЛЕЙ. Сёння ў актавай зале аграрнага каледжа пройдуць урачыстасці з нагоды 50-годдзя Ляхавіцкай школы мастацтваў.
ПРЫЕМНАЯ НАВІНА. На рэспубліканскім галіновым аглядзе-конкурсе па выніках 2009 года Брэстчыну ў сваёй тыпавой катэгорыі будзе прадстаўляць КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ». Як расказаў дырэктар прадпрыемства Аляксандр Мядзвецкі, падчас падвядзення вынікаў (яно запланавана на чэрвень) да ўвагі будуць прымацца паспяховасць па ўсіх відах дзейнасці і выкананне прагнозных паказчыкаў.
СЯМ’Я БЕЗ НАСІЛЛЯ. У Ляхавіцкім РАУС не першы год працуе «прамая лінія» па папярэджанні насілля ў сям’і, абароне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх. Па тэлефонах 102, 2-12-02, 2-48-37 і мабільным 827-44-66 любы грамадзянін можа паведаміць пра неўладкаваныя сем’і, асоб, якія злоўжываюць спіртным і вядуць антыграмадскі лад жыцця, для прыняцця своечасовых мер і ўхілення прычын і ўмоў, што садзейнічаюць стварэнню негатыўнай сітуацыі.
ТАННЕЙ. З 15 мая ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 года № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, ажыццяўляемых дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян», якім унесены змяненні ў памер платы, што бярэцца пры рэгістрацыі (перарэгістрацыі) зброі. Як паведамілі ва ўпраўленні аховы правапарадку і прафілактыкі УУС аблвыканкама, за рэгістрацыю зброі плата зніжана ў 2 разы і цяпер складае 2 базавыя велічыні (70 тысяч рублёў). Падаўжэнне тэрміну дзеяння дазволу на захоўванне і нашэнне зброі патаннела з 2 да 0,7 БВ за кожную адзінку зброі (24,5 тысяч рублёў).
ПОЎНАЯ КАМПЕНСАЦЫЯ. З 1 чэрвеня ўладальнікі кватэр, у якіх не зарэгістраваны ўласнік ці члены яго сям’і, будуць аплачваць тэхнічнае абслугоўванне і ацяпленне па тарыфах, што забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *