ЗЯЛЁНАЯ ХВАЛЯ

Адным з першых у раёне зялёная касавічная хваля «накрыла» СВК «Шлях новы». Не так, што адразу і з галавой, аднак, у ступені дастатковай, каб адчуць моц яе напружання, хуткаплыннасць, капрызлівую залежнасць ад стану надвор’я. Важна патрапіць: стартаваць у патрэбны момант, вытрымліваць абгрунтаваны тэмп на асобных адрэзках корманарыхтоўчай кампаніі. Тады і кожны наступны яе этап аптымальна пачнецца і працягнецца.
У «Шляху новым» першыя палосы пракосаў з’явіліся ў мінулы чацвер апоўдні. Кожная з некалькіх навясных на МТЗ «кадээнак» за стартавыя гадзіны працы пакінула пасля сябе скошаную паласу плошчай у добрую пяцёрку гектараў. За пачаткам — працяг. Толькі ў новым часовым фармаце — з першага ранку і да вечара, і пры іншым тэхзабеспячэнні. Толькі навясных дыскавых касілак у складзе адпаведнага звяна мяркуецца выкарыстоўваць 6 адзінак. Гатовы і іншыя звенні корманарыхтоўчага ланцуга СВК «Шлях новы»: па нарыхтоўцы-пагрузцы, транспарціроўцы, трамбоўцы сенажу. Як і па тэхнічным абслугоўванні ўсяго гэтага механізаванага каравана і — асобны пункт — звяно па доглядзе за пашай.
Першым укосам з 630 гектараў гаспадарка спадзяецца ўзяць не менш як 1100 тон сена і 5600 тон сенажу, што тычыцца забяспечанасці кармамі грамадскага статка БРЖ. Акрамя таго, для кожнай «прыватнай» кароўкі СВК «Шлях новы» цэнтралізавана мяркуе нарыхтаваць першым укосам 1,5 тоны сена. З разлікам, каб мінімальна не-абходныя для зімоўкі 2,5 тоны дабраць атавай.
Іван КАВАЛЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *