Не дазваляйце сабой маніпуляваць

Фота з сайта https://pixabay.com

Сёння медыяпрастору запаланіла столькі навін, што інфармацыйны хаос проста не паддаецца кантролю. Адны навіны аказваюцца фэйкамі, іншыя проста не паддаюцца разумнаму тлумачэнню. Зразумела: ідзе інфармацыйная вайна. Апошняй кропкай цярпення стала фэйкавая навіна пра тое, што і беларускія ваенныя сёння перайшлі мяжу Украіны.

Беларусь, як ніхто іншы, у гэтай сітуацыі зацікаўлена ў мірным вырашэнні канфлікту. І наш мірны намер мы не аднойчы пацвярджалі. Ужо ў 2015 годзе менавіта наш Палац Незалежнасці стаў стопавым прыпынкам канфлікту. Мінскія пагадненні – нагода для гонару. Сёння наша спакойная дзяржава становіцца ізноў пляцоўкай, дзе імкнуцца прыйсці да пагадненняў два брацкія славянскія народы.
Шматлікія выступленні ў сацыяльных сетках, у тым ліку «зорных» асоб, часам не ствараюць нічога добрага. На любое меркаванне столькі каментарыяў і траўлі, так нічога не вырашыцца.
Вайна – гэта страшна, бо за палітычны інтарэс сёння пакутуюць мірныя людзі, дзеці не павінны бачыць свет такім. Але ж камусьці лепш знайсці і навешаць ярлыкі, паддацца эмацыянальнаму ўспрыманню, чым прааналізаваць. Сёння фэйк стварыць так лёгка, досыць паказаць кадры майдана 2014 года, і тут жа пачнуцца рассылкі і тыражаванне са словамі «Жах, паглядзіце…».
Вы спытайце любога беларуса, што ён пажадае Украіне. Міру, спакою і шчаслівага жыцця. І гэта пункт гледжання сёння пазіцыянуецца і нашай уладай. Навошта гэтыя фэйкі, што беларускія войскі дзесьці ваююць. Мне здаецца, сёння кожнаму зразумела: нам, беларусам, хочацца бачыць Украіну суверэннай, калі ёй не кіруюць з-за мяжы, а рашэнні ўкраінцы прымаюць самі, зыходзячы са сваіх інтарэсаў.
Сёння марадзёрства, рабаўніцтва, варварскія адносіны дэманструюць украінцы ў сваіх міжасобасных адно-
сінах. Сітуацыя з беларускімі і расійскімі дальнабойшчыкамі – гэта выпадак,які не паддаецца разумнаму тлумачэнню. Няма апраўдання такім адносінам.
Кожная сацсетка гэтымі днямі стракаціць не самымі мірнымі заклікамі, абвінавачваюць адзін аднаго. Ці ж не пра такое марылі тыя, хто стаіць у цяні за канфліктам? Вайна на медыяполі ў разгары.
Расійскі бок сёння гатовы на перагаворы. Здаецца, крыху з палёгкай уздыхнулі, калі дэлегацыі сустрэліся на беларуска-ўкраінскай мяжы. Прайшоў другі раўнд. Толькі вось украінскі бок ні першым,
ні другім перагаворам эфектыўнасці і не прагназуе. Так не павінна быць. Сёння наш Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка робіць усё магчымае, каб беларуская краіна жыла мірна і спакойна. Паніка – гэта першае, што пасее хаос. Магчыма, Украіне не хапае жорсткасці рашэння, выверанасці і паслядоўнасці. Ёсць чаму павучыцца ў беларускай улады.
Беларусь папракаюць, што ў баявой гатоўнасці наша тэхніка, выкідваюць розныя фотаздымкі… Ганарыцеся, што ў нас моцная зайздросная абарона, што нашы межы пад надзейнай аховай. Украіна – урок кожнаму, хтосьці яго засвоіў яшчэ ў 2014-м, камусьці экзаменам сённяшнія падзеі.
Не магу зразумець, як можна заклікаць да міру і тут жа на гэтым хайпаваць. Гэта зусім не тая нагода, што дазваляе іграць на пачуццях і распускаць чуткі.
Не трэба быць супераналітыкам, каб рэальна глядзець на рэчы. Досыць бачыць, хто вырашае лёс краін, што ўцягнуты ў канфлікт. Вельмі многа дзяржаў зацікаўлены лёсам Украіны, і паглядзіце, хто па-сапраўднаму жадае ёй незалежнасці? Колькі зброі сёння патокамі ідзе на Украіну, а хіба адэкватнае рашэнне – выдаць зброю кожнаму жадаючаму. А што гаварыць пра вызваленне раней асуджаных, якім таксама развязалі рукі і падарылі ўседазволенасць?
Ды тут украінцаў трэба берагчы ад украінцаў. Як асабістая абраза прагучаў фэйк (між іншым, размешчаны на сайце галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны) пра тое, што сярод лётчыкаў, якія нібы бамбяць украінскія гарады, ёсць землякі з Баранавічаў – Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч. Такія лётчыкі-героі сапраўды нам вядомыя. У 2009 годзе цаной уласнага жыцця яны выратавалі многіх жыхароў польскага горада Радам. Падчас міжнароднага авіяшоу іх самалёт «Су-27» пасля выканання чарговай фігуры пілатажу пачаў рэзка губляць вышыню і рухнуў на зямлю ў двух кіламетрах ад аэрапорта – усяго ў 100 метрах ад жылых дамоў. Лётчыкі адвялі самалёт ад населенага пункта, не катапультуючыся, загінулі, але прадухілілі цяжкія наступствы. Сёння мы ганарымся гэтымі імёнамі, у гонар іх названа вуліца ў Баранавічах. А ўкраінскія ваенныя вінавацяць іх у тым, што ўвогуле цяжка ўявіць.
Што гэта робіцца? Дзеля хайпу гатовы пайсці на любое?
Не меншым абсурдам назаву фэйк, калі тэлебачанне для пастаноўкі патрэбнага кадра зрабіла дзясяткі людзей «ахвярамі» абстрэлу, але ў прамым эфіры пачаліся жывыя шавяленні… «Стоп, кадр! Трэба пераздымаць» – мёртвыя паўставалі. Жудасна, што людзі на такое здольныя. Толькі вось жыхары Данецка і Луганска такімі кадрамі жывуць ужо восем гадоў, і пастаноўкам там месца няма.
Днямі Прэзідэнт дакладна расклаў прадпасылкі падзей на Украіне. Магутны аналіз, які вельмі дэталёва абмаляваў сітуацыю. Чым гартаць стужку ціктока і перасылаць фэйкі – пачытайце. І зрабіце высновы, толькі свае. Не дазваляйце сабой маніпуляваць. Успомніце, што такое маніпуляванне –скрытае кіраванне. Кіруйце сваімі эмоцыямі самі.

Узамен алімпійскага – медаль  усенароднай любві беларусаў

У беларусаў імунітэт да фэйкаў сфарміраваўся выдатны, таму, акрамя бясконцай інфармацыйнай атакі, на нас вылілася і іншая абраза. Верхам непавагі і бесчалавечнасці для беларусаў і расіян стала навіна, што нашых спартсменаў не дапусцілі да ўдзелу ў Паралімпіядзе.
Стоп! Што ж гэта значыць: фраза «СПОРТ ПА-ЗА ПАЛІТЫКАЙ» – так, прыгожы лозунг? Мы гаворым пра роўныя правы, пра свет, дзе інклюзіўныя магчымасці павінны развівацца… Усё правільна, гэта мы гаворым і пацвярджаем на справах. Спартсмены рыхтаваліся, прыехалі, дарэчы, і дабіраліся, варта сказаць, няпроста, а пасля атрымалі такое прывітанне ад Міжнароднага паралімпійскага камітэта. Нашы паралімпійцы такога дакладна не заслужылі! А за волю да перамогі,
прыклад вялікай адданасці і прагі жыцця яны заслугоўваюць усенароднай любві, што даражэй за любы медаль! Мы вас любім!

Маргарыта КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.