Узровень гатоўнасці павышаецца. У гаспадарках Ляхавіцкага раёна праходзіць дзяржаўны тэхагляд сельгастэхнікі

У гаспадарках раёна праходзіць дзяржаўны тэхагляд сельгастэхнікі. Першыя на паверцы ЗТАА «БелДан»  і ААТ «Жарабковічы

і масавыя палявыя работы. Зараз адна з першачарговых задач, што стаяць перад аграрыямі, – падрыхтаваць тэхніку да адказнай кампаніі. І ў кожным з сельгаспрадпрыемстваў свае падыходы і шляхі, каб жалезныя памочнікі своечасова і ў поўнай тэхнічнай гатоўнасці выйшлі ў поле – араць, сеяць, апрацоўваць глебу, даглядаць за пасевамі.

– Строгі, прынцыповы падыход да пытання гатоўнасці тэхнікі – галоўная ўмова праходжання штогадовага дзяржаўнага тэх-агляду, які дае права на ўдзел той ці іншай адзінкі аўтатэхнікі ў рабоце ў полі. Бяспека, адпаведнасць тэхнікі нарматыўным патрабаванням – у прыярытэце, таму важнасць дзяржтэхагляду высокая, – адзначае галоўны дзяржаўны інспектар Дзяржтэхнагляду Сяргей Шушпаннікаў.
Напрыканцы лютага ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна прайшла генеральная рэпетыцыя перад дзяржтэхаглядам. Тэхніка была праверана, дадзены пэўныя рэкамендацыі там, дзе ёсць недапрацоўкі, каб паспець іх выправіць.
Традыцыйна, за некалькі тыдняў да выхаду ў поле кожная гаспадарка трымае экзамен гатоўнасці. На подыум выклікаецца ўвесь задзейнічаны на веснавых палявых работах аўтапарк: трактары, прычэпы, пагрузчыкі, спецтэхніка.
На Ляхавіччыне адным з першых свае пасяўныя тэхнічныя магчымасці прадэманстравала ААТ «Жарабковічы». Тут 2 са-кавіка прайшлі аўтаагледзіны.
У складзе прадстаўнічай камісіі –  супрацоўнікі райсельгасхарчу, спецыяліст па ахове працы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, супрацоўнікі АДАІ РАУС.
На мехдвары «Жарабковічаў» 60 адзінак тэхнікі. Побач тыя, хто будзе ёю кіраваць. Для іх цяпер своеасаблівая здача экзаменаў.
– Выставілі на паверку 60 адзі-нак трактароў і самаходных машын. Быў праведзены шэраг рамонтных работ, як маштабных, накшталт рамонту рухавікоў, каробак перадач, так і больш дробных. Работы праводзілі ўласнымі сіламі, з абавязковым удзелам механізатараў і інжынерна-тэхнічнай службы. Што тычыцца пасяўной тэхнікі, то ўсе сеялкі і энерганасычаныя трактары гатовы да выхаду ў поле, –
паведаміў выконваючы абавязкі галоўнага інжынера ААТ «Жараб-
ковічы» Яўгеній Ясінскі.
– Сельгастэхніка таксама ўдзельнік дарожнага руху, як і іншыя транспартныя сродкі, бо рухаецца не толькі па полі, але і па дарогах агульнага карыстання. З-за сваіх габарытаў і нізкай скорасці такая тэхніка стварае перашкоды для іншых удзельнікаў дарожнага руху. Таму звяртаем асаблівую ўвагу на наяўнасць святлоадбівальных элементаў не толькі на самой тэхніцы, але і на прычэпах, на стан рулявой і тармазной сістэмы, маячкоў. Выкананне такіх патрабаванняў каштуе капейкі, але наяўнасць знакаў на тэхніцы камусьці, магчыма, выратуе жыццё. Адносна «Жарабковічаў» па нашай частцы з тэхнікай парадак, – падкрэслівае начальнік АДАІ РАУС Яўгеній Вайшэвіч.
«Жарабковічы» маюць унушальны аўтапарк, таму і пад-рыхтоўку да тэхнічнага экзамена тут пачынаюць рана, і яна грунтоўная.
– Агульная выснова наступная: правераны ўсе пяць вытворчых участкаў «Жарабковічаў», тэхніка падрыхтавана на высокім узроўні, відаць, што папрацавалі добра. Аднак, дзяржтэхагляд – экзамен вельмі сур’ёзны, кантроль выключны, у гэтым пытанні ніякіх патуранняў быць не можа. Размова ідзе не толькі пра хуткасць і якасць работы ў полі, але і пра бяс-пеку. Камісія даволі строга правярала кожны агрэгат. Лепш загадзя выявіць праблемы і іх вырашыць, чым потым мець іх падчас работ. Камісія пацвердзіла гатоўнасць 100 працэнтаў энерганасычанай тэхнікі, 75 працэнтаў прычэпаў і паўпрычэпаў, 62 працэнтаў трактароў і спецыяльных машын, 60 працэнтаў пагрузчыкаў. Часу для выпраўлення сітуацыі і дапрацовак не шмат, да 1 красавіка тыя адзінкі, якія не прайшлі экзамен з першага разу, павінны прайсці пераэкзаменоўку, – гаворыць Сяргей Шушпаннікаў.
Такога кшталту тэхнічны іспыт пройдуць усе сельгаспрадпрыемствы раёна.
Дарэчы, тэхагляд праходзіць у некалькі этапаў. Наступны – праверка гатоўнасці кормаўборачнай тэхнікі, на трэцім этапе на кантролі збожжаўборачная тэхніка, на чацвёртым – буракаўборачная.

ФАКТ

Па даных райсельгасхарчу, па стане на 1 сакавіка
2022 года ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах Ляхавіччыны з 47 энерганасычаных трактароў падрыхтаваны да выхаду ў поле 42, з 25 камбінаваных глебаапрацоўчых пасяўных агрэгатаў – 21, з 33 камбінаваных глебаапрацоўчых агрэгатаў – 30, з 13 сеялак – 12, з 60 плугоў – 52.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.