Ляховичи: вчерашние школьники стали студентами

Выпускніцы гімназіі сёстры Ксенія і Вікторыя Усцюшковы сёння ўжо студэнткі Гомельскага дзяржаўнага медуніверсітэта

Незалежна ад тэмпературнага фону, лета звычайна вельмі гарачая пара для выпускнікоў. Менавіта ў гэты час канчаткова вырашаецца, дзе, у якой якасці і ў якім статусе яны сустрэнуць 1 верасня. Несумненна, з нецярпеннем рабяты і іх бацькі чакалі вынікаў цэнтралізаванага тэсціравання. Для некаторых яны сталі нечаканымі ў параўнанні з рэпетыцыйным тэсціраваннем, а для іншых заканамернымі.

Можа ганарыцца сваімі ведамі выпускніца гімназіі Анастасія Русіна, якая на тэсціраванні па беларускай мове набрала 98 балаў — лепшы сёлета вынік у раёне. 87 і 86 балаў па беларускай і рускай мовах адпаведна ў актыве гімназістак Арыны Паўлоўскай і Ірыны Шпак, 86 па рускай мове ў выпускніцы Крывошынскай СШ Кацярыны Каменюковай. Больш за 80 балаў на тэсціраванні па хіміі набраў Арцём Талсты з СШ №1, па фізіцы і матэматыцы — Наталля Юрлевіч таксама з СШ №1, па фізіцы — гімназісты Ягор Рамановіч і Аляксандр Каліноўскі.
Як заўсёды, пільная ўвага да паступлення медалістаў. Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Марыя Саракавік паведаміла, што ўсе сёлетнія медалісты сталі студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў і пераважная большасць будзе вучыцца за кошт бюджэту. Якія ж спецыяльнасці выбралі выдатнікі вучобы? Выпускніцы СШ № 2 Ганна Кананенка, Крывошынскай СШ Кацярына Занько, Мядзведзіцкай СШ Кацярына Плескацэвіч, Тальмінавіцкай СШ Кацярына Азімка хутка прымераць на сябе белыя халаты — яны залічаны студэнтамі медыцынскіх ВНУ. Гімназісткі Анжаліка Бубен і Ірына Шпак, Яўгеній Ашмарын з Жарабковіцкай СШ будуць спасцігаць асновы эканамічных спецыяльнасцей у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Па-ранейшаму, сярод ляхавіцкіх рабят запатрабаваны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Камп’ютарныя і інфакамунікацыйныя тэхналогіі будуць вывучаць будучыя праграмісты Дзмітрый Салодкі з СШ № 1, Антон Доруш з СШ № 2, Кацярына Каменюкова з Крывошынскай СШ. Студэнтам факультэта электронна-інфармацыйных сістэм Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта залічаны «залаты» выпускнік Альхоўскай СШ Антон Маслоўскі. У Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь будзе вучыцца Вераніка Кендыш з СШ № 1.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *