С 26 августа по 6 сентября 2013 года в Ляховичском районе проводится специальный комплекс мероприятий под названием «Внимание — дети!»

Толькі той народ мае будучыню, які клапоціцца пра сваё падрастаючае пакаленне — дзяцей. На жаль, не ўсе дзеці становяцца дарослымі.
Абстаноўка з дзіцячым дарожна-транспартным траўматызмам на дарогах Брэстчыны застаецца складанай. Па стане на 22 жніўня сёлета зарэгістравана 38 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у якіх 2 дзяцей загінулі і 38 атрымалі траўмы.
Статыстыка паказвае, што іменна з пачаткам навучальнага года павялічваецца колькасць такіх ДТЗ.
На аснове праведзенага аналізу дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх можна зрабіць выснову, што асноўнымі прычынамі ўчынення ДТЗ па віне дзяцей з’яўляюцца: пераход праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы; раптоўнае з’яўленне перад блізка ідучым транспартам; гульня ў непасрэднай блізкасці ад дарогі; неасцярожная язда на веласіпедах і мапедах.
Паважаныя вадзіцелі! Будзьце ўважлівымі! Памятайце, што паводзіны дзіцяці непрадказальныя.
Не ігнаруйце дзеючыя патрабаванні да перавозкі дзяцей-пасажыраў, выкарыстоўвайце дадатковыя сродкі іх абароны (10 рабят атрымалі сур’ёзныя траўмы, знаходзячыся ў аўтамабілі ў якасці пасажыраў).
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх вадзіцеляў кіраваць транспартным сродкам з уключаным бліжнім святлом фар (пп.166.9.п.166 Правілаў дарожнага руху).
Юрый МАЛЕВІЧ,
начальнік АДАІ РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *