Маё дзіця – выпускнік. У ЦКРНіР г.Ляхавічы адбылося тэматычнае пасяджэнне бацькоўскага клуба

У цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі
10 сакавіка адбылося тэматычнае пасяджэнне бацькоўскага клуба – «Маё дзіця – выпускнік. Прафесійна-тэхнічная адукацыя асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця».

Сярод удзельнікаў – прадстаўнікі Івацэвіцкага і Ганцавіцкага дзяржаўных прафесіянальных ліцэяў сельскагаспадарчай вытворчасці, шэсць навучэнцаў з устаноў адукацыі раёна і іх бацькі, сацыяльныя педагогі.
Сустрэча атрымалася з прафарыентацыйным ухілам, дазволіла рабятам і іх бацькам атрымаць вычарпальную інфармацыю пра навучальныя ўстановы і ўмовы паступлення ў іх, пра асаблівасці прафесій і перспектывы працаўладкавання і г. д. Прадэманстраваная прэзентацыя таксама садзейнічала адказам на многія хвалюючыя пытанні, плюс у дапамогу буклеты і інфармацыйныя лісткі.
Цудоўны настрой канцэртнай праграмай стварылі навучэнцы Івацэвіцкага дзяржаўнага прафесіянальнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці.
Таццяна ЗАЎГАРОДНЯЯ, педагог сацыяльны ЦКРНіР.