Сёлета (ужо 12-ы раз запар) у Ляхавіцкім раёне праходзіла свята фальклорнага мастацтва «З крыніц спрадвечных» /фота/

Ёсць што сфатаграфаваць!

Флер’янова і Нача, Ліпск і Востраў, Дарава і Крывошын, Ганчары і Грушаўка — назвы гэтых населеных пунктаў пра многае скажуць краязнаўцам. Акрамя прыгожых краявідаў, нагадаюць пра багатую гісторыю і каштоўную спадчыну, пакінутую нам продкамі, — архітэктурную, прыродную, культурную. Што датычыць апошняй, то свой важкі ўклад у яе захаванне ўносяць і нашы сучаснікі.
Сёлета (ужо 12-ы раз запар) у раёне праходзіла свята фальклорнага мастацтва «З крыніц спрадвечных». Кожны раз цэнтрам яго правядзення станавіліся цікавыя мясціны Ляхавіччыны, у тым ліку згаданыя вышэй вёскі. На гэты раз калектывы аматарскай мастацкай творчасці, народныя майстры і проста нераўнадушныя да фальклору людзі зноў сабраліся ў Грушаўскім палацава-паркавым комплексе.
У фэсце прынялі ўдзел усе клубныя ўстановы раёна. Спявалі так, што, як кажуць, душа разгортвалася. Жартавалі так, што гледачы ад смеху плакалі. Зачароўвалі вышыванкамі, выцінанкамі, шэдэўрамі саломапляцення і керамікі. Частавалі — ад душы!
12-ае раённае свята праходзіла сумесна з пленэрам-летнікам у межах фестывалю эксперыментальнага мастацтва «ДАХ». Мастакі з інтарэсам сабраліся ў Грушаўцы, дзе калісьці быў радавы маёнтак Рэйтанаў і правёў апошнія гады свайго жыцця самы вядомы прадстаўнік роду Тадэвуш Рэйтан.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Дарослыя і дзеці цікавіліся і старадаўнімі прыладамі, і сучасным мастацтвам.

Ніна Ярошка са Стараселля прадставіла свае шматлікія работы.

Частуе Таццяна Татарыновіч з Куршынавіцкага СДК.

Фальклорны калектыў «Латаўчанка» (в. Вялікая Лотва).

2 thoughts on “Сёлета (ужо 12-ы раз запар) у Ляхавіцкім раёне праходзіла свята фальклорнага мастацтва «З крыніц спрадвечных» /фота/

  • 03/09/2013 в 11:23
    Permalink

    Мероприятие хорошее и нужное. Но как всегда есть ложка дёгтя. Организаторы не учли,что не у всех ляховичан есть личный транспорт, чтобы добраться в Грушевку.Почему было не организовать подвоз к месту праздника и фэст был бы более массовым и более популярным не только у художественных коллективов , но и у любителей.

  • 15/10/2013 в 17:58
    Permalink

    Совершенно согласна с Spyvachka. К тому же хочу добавить, что мероприятие плохо анонсируется. О дате и времени начала праздника узнала от матери (она в белом доме работает). А вот о продолжительности, расписании выступлений коллективов — ни слова. Потому и получилось, что после 14.00 зрителей и без того немногочисленных почти не осталось (по большей части подвыпившее местное население и участники не выступивших ещё коллективов). А было ещё на что посмотреть и что послушать!Догадываюсь, что самой газете «ЛВ» о фэсте сообщали, но этого мало — не все её выписывают. Предлагаю в будущем распечатывать объявления, например, на листе А4 и размещать на досках объявлений у магазинов (особенно актуально для отдалённых от центра районов города и района).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *