В первое воскресенье сентября наша страна отмечает День белорусской письменности

Сёлета яго сталіца — старажытны Быхаў. Гэта свята — сімвал глыбокай павагі грамадства і дзяржавы да здабыткаў айчыннай пісьмовай культуры, беларускай кніжнасці, ведаў і асветы.
Беларускае друкаванае слова трывала мацуецца і развіваецца на падмурку, закладзеным Кірылам Тураўскім, Ефрасінняй Полацкай, Францыскам Скарынай.
Свята традыцыйна праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі навукі, літаратуры і кнігадрукавання. І хаця ляхавіцкая зямля не стала радзімай Купалы, Коласа, Багдановіча, імёны нашых вядомых землякоў — узбагачальнікаў духоўнай культуры Фёдара Еўлашоўскага, Фларыяна Бохвіца, Яна Чачота і многіх іншых, у тым ліку сучаснікаў — даюць падставы спадзявацца, што ў свой час сталіцай Дня беларускага пісьменства стануць і Ляхавічы.
У нашым раёне 34 гарадскія і сельскія, а таксама бібліятэкі школьныя і каледжская шчыра дзеляцца са сваімі чытачамі набыткамі нацыянальнай літаратуры.
Шчыра жадаем землякам берагчы і прымнажаць духоўныя скарбы. Няхай усе дзеці чытаюць добрыя кнігі!

Раённы выканаўчы  камітэт.                                                                 Раённы Савет  дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *