Паліць траву – забаронена!

З надыходам вясны штогод паўтараецца адзін і той жа сцэнарый: гаспадары пачынаюць наводзіць парадак на прыдамавых тэрыторыях і паляць смецце з леташняй травой. Сёлета не выключэнне: па стане на 20 сакавіка ў раёне зарэгістравана 44 факты ўзгаранняў у прыродных экасістэмах. Асноўнымі іх прычынамі стала неасцярожнае абыходжанне з агнём і выпальванне сухой расліннасці.

19 сакавіка ў раёне выратавальнікі  12 разоў выязджалі на тушэнне ўзгаранняў сухой расліннасці. Не ўсе выпадкі маюць шчаслівы вынік: напрыклад, у вёсцы Канюхі пашкоджаны дзве гаспадарчыя пабудовы, у Смаленіках знішчана нежылое до-маўладанне і дзве гас-падарчыя пабудовы.
На Брэстчыне за 19 сакавіка зарэгістравана  117 узгаранняў у экасістэмах.
Варта ведаць, што ад пакінутага без нагляду вогнішча або выкінутага недакурка агонь распаў-сюджваецца па траве і перакідаецца на будынкі. Многія недаацэньваюць хуткасць, з якой распаўсюджваецца полымя, і пераацэньваюць свае сілы ў тушэнні агню. Нават калі агонь пагаснуў, і амаль не відаць полымя, пакідаць вогнішча без нагляду небяспечна: вецер можа з новай сілай ра-задзьмуць агонь, а тады наступствы будуць ужо больш сур’ёзнымі.
Выратавальнікі нагадваюць, што выпальванне сухой расліннасці, іржышча; развядзенне вогнішчаў на тарфяных грунтах, пад кронамі дрэў; выкарыстанне для распальвання вогнішчаў лёгкаўзгаральных і гаручых вадкасцяў (за выключэннем вадкасцяў спецыяльна прызначаных для распальвання) –  забаронена.
Не праходзьце міма падпаленай травы! Пры немагчымасці патушыць пажар сваімі сіламі, паведамляйце аб узгараннях у РАНС па нумарах 101 і 112.

Тым жа, хто пасля зімы праводзіць капітальнае прыбіранне прыдамавой тэрыторыі, варта памятаць правілы пажарнай бяспекі: спальваць смецце і мінулагоднюю траву толькі ў бязветранае надвор’е на бяспечнай адлегласці ад збудаванняў; ні ў якім разе не пакідаць вогнішча без нагляду. Абавязкова мець пры сабе ёмістасці з вадой ці лапату.


Дзмітрый БЕРТАШ, намеснік
начальніка РАНС.