Накануне Дня знаний райком БРСМ г.Ляховичи инициировал проведение благотворительной акции «Собери ребенка в школу»

Школьныя званкі і хваляванне, мора кветак і белых бантоў, традыцыйныя ўрокі міру. Дзень ведаў самы доўгачаканы для тых, хто ўпершыню пераступіць школьны парог, таму свята пачатку новага навучальнага года з асаблівай урачыстасцю сустракаюць першакласнікі і іх бацькі.
З не меншым хваляваннем праходзілі і зборы ў школу: набыццё формы, партфеля, канцылярскіх прыналежнасцей — усяго таго, што робіць звычайнае дзіця сапраўдным школьнікам.
На жаль, не ўсе сем’і па розных прычынах змаглі поўнасцю падрыхтаваць сваіх дзяцей да 1 верасня. Напярэдадні Дня ведаў райкам БРСМ ініцыяваў правядзенне дабрачыннай акцыі » Збяры дзіця ў школу». Быў кінуты кліч па ўсіх бээрэсэмаўскіх пярвічках — сабраць сродкі на набыццё школьных прыналежнасцей для дзяцей, якія выхоўваюцца ў сем’ях, што трапілі ў групу рызыкі. Найбольш актыўна адгукнуліся актывісты БРСМ з Ляхавіцкай ЖКГ, РАУС, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, ільнозавода, цэнтра банкаўскіх паслуг Беларусбанка.
Для першаклашак з трох сем’яў з Ляхавіч, аграгарадка Нача, вёскі Куршынавічы за сабраныя сродкі былі набыты рукзакі і наборы канцылярскіх тавараў.
Ларыса ЮШКЕВІЧ,
першы сакратар РК БРСМ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *