Паліць траву – ЗАБАРОНЕНА!

Выпальванне сухой расліннасці ў Беларусі забаронена законам. Хуткасць, з якой распаўсюджваецца агонь, асабліва ў ветранае надвор’е, ставіць пад удар  не толькі асобныя домаўладанні, а цэлыя населеныя пункты. Звычайная неасцярожнасць абарочваецца знішчэннем жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў.
Статыстыка пацвярджае, што пажары ў экасістэмах  у большасці выпадкаў здараюцца па віне чалавека і толькі  10 працэнтаў узгаранняў узнікаюць з-за метэаралагічных умоў.
Выпальванне сухой травы збядняе відавы склад расліннасці і жывёльнага свету. Там, дзе гаспадарыў агонь, дарэмна чакаць ранейшага разнатраўя – звычайна  там прапісваецца пустазелле.
У ліквідацыі прыродных пажараў на тэрыторыі раёна задзейнічаны ўсе падраздзяленні РАНС. Так, з 18 па  20 сакавіка на рахунку выратавальнікаў 29 выездаў, з іх 14 – на тушэнне сухой расліннасці. У прыродных экасістэмах на плошчы больш за 12 гектараў зарэгістравана 47 узгаранняў, адзначае начальнік
РАНС Юрый Буйкевіч.