Ляховичский районный исполнительный комитет принял решение об очередном призыве граждан на срочную военную службу

Раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне № 685 ад 12 жніўня 2013 года «Аб чарговым прызыве грамадзян 1986-1995 гадоў нараджэння на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве ў жніўні-лістападзе 2013 года».
Дакументам прадугледжана прызваць у жніўні-лістападзе 2013 года на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве грамадзян Рэспублікі Беларусь мужскога полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.
Службовыя асобы сельвыканкамаў, прыдпрыемстваў і арганізацый, адказныя за ваеннаўліковую работу, па патрабаванні райвыканкама павінны апавяшчаць прызыўнікоў аб іх выкліку на мерапрыемствы па прызыве і забяспечыць прызыўнікам магчымасць своечасовай яўкі па выкліку з захаваннем гарантый і кампенсацый для грамадзян у сувязі з выкананнем вайсковых абавязкаў.
Грамадзянам прызыўнога ўзросту, якія не маюць або страцілі права на адтэрміноўку ад прызыву, калі яны не атрымалі персанальную павестку, неабходна прыбыць у райваенкамат (г. Ляхавічы, вул.Чкалава, 8, каб. №5) з 2 верасня па 29 лістапада 2013 года. Пры сабе мець дакументы, што сведчаць асобу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *