Гарачая лінія па пытаннях пасяўной

Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці правядзе 30 сакавіка з 14.00 да 18.00 і 31 сакавіка з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 гарачую лінію па пытаннях, звязаных з правядзеннем пасяўной кампаніі.
Грамадзяне, у тым ліку работнікі сельскагаспадарчых арганізацый могуць паведаміць прадстаўнікам кантрольнага ведамства інфармацыю пра
праблемныя пытанні, якія датычаць гатоўнасці тэхнікі, недастатковай колькасці механізатарскіх кадраў, пра факты парушэнняў пры падрыхтоўцы і правядзенні сельскагаспадарчых работ.
Спецыялісты КДК уважліва вывучаць кожны зварот, выкладзеныя факты будуць разгледжаны і атрымаюць аб’ектыўную ацэнку.
Звярнуцца на гарачую лінію можна па тэле-
фонах: 8-0162-21-18-39, 21-25-08.