2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Дарагія ляхавічане!

Віншуем вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі, які стаў святам для  грамадзян дзвюх брацкіх дзяржаў. Гэты дзень сімвалізуе непарушнае сяброўства і братэрства народаў Беларусі і Расіі. Гераізм нашых народаў – гэта яркае праяўленне нашага духоўнага адзінства і баявога братэрства. Расія і Беларусь заўсёды былі нязменна салідарнымі, разам глядзелі ў твар ворагу і разам стваралі гісторыю. Упаўне натуральна і заканамерна, што цяпер нашы краіны разам супрацьдзейнічаюць выклікам і пагрозам бяспецы, праводзяць узгодненую знешнюю і абаронную палітыку ў імя падтрымкі міру і стабільнасці ў рэгіёне.
Рэальныя перавагі Саюза сёння адчуваюць мільёны беларусаў і расіян. Паміж нашымі краінамі няма адчужанасці, ёсць свабода перамяшчэння і працаўладкавання, сацыяльныя гарантыі, роўны доступ да медыцынскіх паслуг і адукацыі.
Высокія агульныя гуманістычныя каштоўнасці і сяброўскія сувязі прадвызначаюць нашу сумесную адказнасць за далейшае развіццё Саюзнай дзяржавы на прынцыпах дэмакратыі і раўнапраўя, кансалідацыю нашых народаў у грамадскім, эканамічным і палітычным жыцці.
Дарагія землякі! Моцнага вам здароўя, шчасця, дабрабыту і працвітання. Няхай мацнее саюз Беларусі і Расіі, пабудаваны на сяброўстве, узаемным даверы і разуменні!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.   РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна!
Шчыра віншую з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі! Мы, славянскія народы, заўсёды і ва ўсім былі надзейнай апорай і падтрымкай адзін для аднаго. Наш саюз правераны часам, мы вытрымалі многае, выстаялі перад пагрозамі знешняга свету разам. Наша сіла ў адзінстве, агульнай гісторыі і шляху развіцця.
Ад усёй душы жадаю міру над нашымі краінамі, згоды, дабрабыту і працвітання кожнай сям’і.
Людміла ЖАЛНЕРЧЫК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.