З узнагародай!

Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за высокае прафесійнае майстэрства, добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у захаванне і развіццё культуры раёна і па выніках работы за 2021 год адзначана кіраўнік народнай эксперыментальнай вакальнай групы «Берагіня» Дараўскага сельскага Дома культуры ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» Людміла ІВАНОЎСКАЯ.
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў за высокае прафесійнае майстэрства, добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у захаванне і развіццё культуры раёна, высокія паказчыкі ў рабоце па выніках 2021 года адзначана загадчыца аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Лізавета МАЦУЛЕВІЧ.