Творчасць супраць пажараў. Ляхавічане сярод лепшых у абласным конкурсе

Конкурс «Выратавальнікі вачамі дзяцей» сёлета прыцягнуў увагу больш як шасці соцень рабят – менавіта столькі работ было да-слана на 24-ы абласны агляд-конкурс дзіцячай творчасці.
Журы ацэньвала сэнсавае напаўненне малюнкаў, вырабаў, скульптур малых формаў, вершаў і г. д. У цэнтры ўвагі – эстэтычнае афармленне ўдзельнікаў творчага спаборніцтва, арыгінальнасць выканання, выкарыстанне новых матэрыялаў і тэхнік, улічваліся і іншыя крытэрыі.
Сярод пераможцаў гучаць і ляхавіцкія прозвішчы.
У намінацыі «скульптура малых формаў» другое месца заваявала навучэнка СШ № 1 Дар’я Нікуліна, якая разам з бацькам зрабіла фігуру выратавальніка.
У намінацыі «казка» трэцяга месца ўдастоены гімназіст Аляксандр Падгурскі. Казка, якую ён прыдумаў разам з бацькамі, атрымалася цікавай і павучальнай.
Дзмітрый БЕРТАШ,намеснік начальніка РАНС.