Правілы ведаць і выконваць. У Ляхавіцкім раёне прайшоў злёт юных інспектараў руху

Не страчваюць сваёй папулярнасці злёты юных інспектараў руху. У вучэбна-гульнявой форме хлопчыкі і дзяўчынкі замацоўваюць правілы дарожнага руху, уменне аказваць першую медыцынскую дапамогу, дэманструюць свае веды і ўменні. У апошні дзень сакавіка ў гімназіі 43-і раз атрады ЮІР з 14-ці ўстаноў адукацыі сабраліся на раённы злёт.

Спаборніцтвы праходзілі ў асабістым і камандным заліках: «Тэарэтычны экзамен на веданне ПДР», «Агітацыйна-мастацкае прадстаўленне», «Аказаненне даўрачэбнай дапа-могі», «Фігурная язда на веласіпедзе», «Уважлівы ўдзельнік дарожнага руху». Рабяты стараліся на кожным этапе паказаць свой максімум.
Камандай-пераможцам злёту ЮІР стала дружына Малагарадзішчанскага ВПК. «Серабро» ў каманды Жарабковіцкай СШ імя М. Г. Мінкевіча, «бронза» – у рабят з СШ № 2.
Удала папоўнілі скарбонку перамог навучэнцы Малагарадзішчанскага ВПК: у сваіх намінацыях лепшымі сталі юныя інспектары Наталля Шыпіла, Дзмітрый Місюкевіч, Аляксей Свірэпа. Таксама першыя месцы на рахунку навучэнцаў Жарабковіцкай СШ Ксеніі Жалезнай, Востраўскай СШ – Данііла Зелянеўскага, СШ № 1 – Дзмітрыя Андрусевіча.
Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны граматамі аддзела па адукацыі райвыканкама і падарункамі, прадастаўленымі ТАА «Бляшанач-ны завод «Інтэрлак».
А камандзе ЮІР Малагарадзішчанскага ВПК зусім хутка абараняць гонар Ляхавіччыны на занальным этапе.
Галіна КАНЬКО.
Фота з архіва Малагарадзішчанскага ВПК.