Ляховичи: последние штрихи перед «Дожинками» к городскому портрету

Работнікі раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы наводзяць парадак вакол будынка «купалаўкі».

Ляхавічы рыхтуюцца прыняць абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі-2013» і шматлікіх гасцей, у тым ліку і самых ганаровых — лепшых хлебаробаў з усіх куточкаў Брэстчыны. У наступную суботу ў нашым райцэнтры будзе надзвычай шматлюдна!
А днямі ў Ляхавічах пад кіраўніцтвам намесніка старшыні аблвыканкама Леаніда Цупрыка прайшла рабочая нарада з удзелам кіраўнікоў і прадстаўнікоў абласных і раённых службаў, у кампетэнцыі якіх падрыхтоўка да абласнога фестывалю-кірмашу. Прааналізавалі зробленае, акрэслілі кола пытанняў, з якімі належыць разабрацца літаральна за тыдзень.
Да абласных «Дажынак», зразумела, рыхтуюцца загадзя і грунтоўна. «ЛВ» уважліва сачыў, як на працягу некалькіх апошніх месяцаў Ляхавічы паступова змяняліся амаль да непазнавальнасці. Да гэтых змяненняў прыклалі рукі будаўнікі і камунальнікі, дарожнікі і азеляняльнікі. Актыўна далучыліся да прапановы раённай улады навесці на сваіх тэрыторыях і вакол іх прыгажосць і парадак арганізацыі, прадпрыемствы, установы. Удзел у добраўпарадкаванні прынялі жыхары шматкватэрнікаў і гаспадары прыватных сядзіб.
Сёння ж у райцэнтры — перадсвяточны суботнік, да ўдзелу ў якім запрашаюцца ўсе. Чысціня — адзін з самых важных складальнікаў прыгажосці. Няхай госці па-добраму пазайздросцяць чысціні і ўтульнасці Ляхавіч!
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Работнікі камунгаса шчыруюць у дварах шматкватэрнікаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *