Вызначаюць маладосць і нераўнадушнасць. На Ляхавіччыне прайшоў пленум райкама БРСМ

Ад моладзі заўсёды чакаюць чагосьці адметнага, незвычайнага, і гэта зразумела: такая катэгорыя мае на ўвазе актыўнасць, ініцыятыву, імкненне справай унесці ўклад у агульны дабрабыт. Самая вялікая маладзёжная арганізацыя краіны – Беларускі рэспубліканскі саюз
моладзі – сёння дэманструе сваю запатрабаванасць і неабходнасць. Разнапланавасць дзейнасці дазваляе сцвярджаць, што моладзь задзейнічана ва ўсіх сферах жыцця.

Мінулы год, што прайшоў пад эгідай народнага адзінства, стаў для райкама БРСМ годам важных падзей, вялікіх спраў, акцый і святаў. Аналіз работы за мінулы год аўдыторыя ляхавіцкіх актывістаў заслухала ў дакладзе першага сакратара райкама БРСМ Дар’і Марозавай. Сёння ў радах БРСМ – 991 ляхавічанін. Гэта каля 30 працэнтаў ад агульнай колькасці моладзі ва ўзросце ад 14 да 31 года, што пражывае ў раёне. Як адзначае Дар’я Марозава, паказчык дэманструе, што ёсць куды расці. З гэтага і выцякаюць задачы на бягучы год: павялічыць лічбу членаў БРСМ, стварыць больш пярвічных арганізацый. Не менш важнае і матэрыяльнае пытанне – забеспячэнне выплаты членскіх узносаў.
Чым сёння жыве ляхавіцкая сям’я БРСМ, першы сакратар расказала па накірунках дзейнасці.
«Беларусь – крыніца натхнення», што азначае грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі. Актывісты БРСМ – людзі бязмерна ўлюбёныя ў сваю зямлю. І іх прызнанне прыгожа гучыць у акцыях «Я люблю Беларусь», «Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь», «Аднаўленне святынь. Нас аб’ядноўваюць гісторыя і вера», на справе выглядае важка і вызначальна для лёсу роднай Беларусі. Гэта рабяты з БРСМ ладзяць патрыятычны аўтапрабег, займаюцца навя-
дзеннем парадку на месцах баявой славы, арганізоўваюць работу працоўных дэсантаў….
«БРСМ: служым Беларусі!». Гэта дзейнасць маладзёжных атрадаў аховы правапарадку. Сёння на базе агракаледжа паспяхова дзейнічае МААП «Сапсан». У гэтых рабят свая насычаная праграма работы – разнастайныя вучобы, экскурсіі ў службы адпаведнага профілю, яны таксама ў справе, калі БРСМ праводзіць свае патрыятычныя акцыі.
Больш дакладна пра актыўнасць членаў пярвічнай арганізацыі БРСМ аграрнага каледжа расказаў яе сакратар Павел Мацюшэнка.
«Труд – крут!» – вядомая акцыя студатрадаўскага руху. У міну-
лым годзе на Ляхавіччыне ў студатрадах – восем сельскагаспадарчых, адзін педагагічны, пяць экалагічных – былі ўладкаваны 123 чалавекі. І рабяты такой занятасцю бязмерна задаволены: калі жаданне працаўладкавацца і падзарабіць супадае з магчымасцю прадпрыемства працаўладкаваць моладзь, вынік атрымліваецца выдатны. І сёлета работа ў гэтым накірунку вядзецца самая актыўная.
«БРСМ – будзь здаровы!» –  гэты накірунак ярка дэманструюць турніры па міні-футболе, настольным тэнісе, валейболе, удзел у злёце-форуме «Прыбужжа-2021»…
«БРСМ – рабі дабро!». Нераўнадушнасць – тое, што для членаў БРСМ неад’емная чалавечая якасць. Іх вялікае, шчырае і добра-
сумленнае «Добрае сэрца» налічвае 53 валанцёры. У Ляхавічах сёння дзейнічае шэсць валанцёрскіх атрадаў. Дапамога ветэранам, адзінокім пажылым людзям, кожнаму, каму так патрэбны ўвага і клопат, – валанцёры заўсёды спяшаюцца па такіх адрасах. Гэта сэрца так падказвае – дапамагаць і ад гэтага адчуваць сябе лепш.
Пра работу валанцёрскага атрада «Чыстыя сэрцы» сярэдняй школы № 1 расказала Ангеліна Саўчык.
«БРСМ – жыві ярка!» – работа ў накірунку падтрымкі адоранай і таленавітай моладзі. І тут ляхавічанам ёсць чым ганарыцца. Напрыклад, удзел у інавацыйным праекце «100 ідэй для Беларусі». Свае працаўнікі-актывісты ёсць і на жніве – БРСМ віншуе маладзёжныя экіпажы па добрай традыцыі прама ў полі.
«БРСМ: будзь з намі». У сацыяльных сетках знайсці ляхавіцкую моладзь проста – інфармацыя аператыўная і цікавая з’яўляецца на інтэрнэт-рэсурсах райкама БРСМ.
Вынік работы райкама БРСМ падсумавала намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч:
– Дзякуй кожнаму нераўнадушнаму і актыўнаму члену БРСМ, які праслаўляе Ляхавіччыну ў сваіх дабрачынных справах, патрыятычных намерах, жаданні не быць староннім назіральнікам, а заставацца ў гушчыні падзей. Сёння перад арганізацыяй стаіць шмат задач. На Ляхавіччыне рост пярвічных арганізацый і членаў БРСМ паступова наладжваецца. Радуе студатрадаўскі рух. Аднак ёсць над чым працаваць. Сёння варта аднавіць работу фестывалю «Адкрыты мікрафон», падключыцца больш актыўна да арганізацыі вольнага часу моладзі летам, хутка суботнік – члены БРСМ павінны сябе праявіць.
А ў Год гістарычнай памяці ўдзел моладзі ў грамадскім жыцці паві-
нен адчувацца асабліва. Ёсць ніша, дзе ваша работа і інтарэс будуць заўважны. Зрабіце штосьці запамінальнае ў такі важны для Беларусі год. Тым больш вы гэта ўмееце.
Прыемным заключным момантам пленума стала ўзнага-
роджанне. Шэраг устаноў і пярвічных арганізацый удастоены грамат райкама БРСМ за падтрымку маладзёжных ініцыятыў, падзякі атрымалі валанцёрскія атрады, атрад аховы правапарадку.
Ляхавіччына ганарыцца сваімі землякамі, таму арыенцір для ўдасканалення і развіцця можна і неабходна знайсці ў знакамітых людзях сваёй зямлі. Натхненне і сілы заўсёды можна адшукаць на сваёй малой радзіме, таму свае карані нельга забываць, такі наказ моладзі адрасаваў старшыня ветэранскай арганізацыі Ляхавіччыны Мікалай Юрлевіч.

Маргарыта КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.