Агонь не просіць дазволу. У Ляхавічах гарэла жыллё

Ноччу 14 красавіка ў цэнтр аператыўнага кіравання РАНС паступіла паведамленне пра пажар у нежылым доме ў вёсцы Крывошын. Калі выратавальнікі прыбылі на месца здарэння, будынак быў ахоплены агнём. У выніку ўзгарання знішчаны дах, пашкоджана перакрыцце, сцены і маёмасць у доме.


На наступны вечар каля 19 гадзін выратавальнікі спяшаліся ў райцэнтры на вуліцу Матросава: унутры дома назіралася задымленне. Пажар пашкодзіў унутраную аддзелку і мэблю ў жылым пакоі. Людзі не пацярпелі.
Прычыны ўзгаранняў высвятляюцца.

З пачатку года на тэрыторыі раёна зарэгістраваны 21 пажар, у агні загінулі 3 чалавекі, у тым ліку адно дзіця. У прыродных экасістэмах зарэгістравана 79 узгаранняў на плошчы амаль 19 гектараў.
Каб не стаць ахвярай агню, варта паклапаціцца пра спраўнасць электрапрыбораў, устанавіць пажарны апавяшчальнік і бездакорна выконваць правілы пажарнай бяспекі.


Дзмітрый НОВІК, старшы інжынер РАНС.