Прынцыповы падыход да капрамонту

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці на пастаянным кантролі знаходзяцца пытанні, звязаныя з належным выкананнем работ па капітальным рамонце жыллёвага фонду.

Пры выкананні такіх рамонтаў устанаўліваюцца факты завышэння аб’ёмаў і кошту будаўніча-мантажных работ, справаздачнасці па выконваемых аб’ёмах і шэраг іншых.
Ёсць у кантралёраў і прэтэнзіі да якасці распрацоўваемай праект-най дакументацыі, што патрабуе яе карэкціровак у частцы дапаўнення няўлічанымі раней, але неабходнымі да выканання відамі работ і іншага.
Адной з крыніц інфармацыі пра парушэнні ў данай сферы з’яўляюцца звароты грамадзян, якія паступаюць у Камітэт. А гэта кожны дзясяты зварот, што таксама сведчыць пра недастатковасць прымаемых у рэгіёнах мер па даным пытанні.
У шэрагу выпадкаў Камітэт вымушаны прымушаць удзельнікаў працэсу капітальнага рамонту да выканання сваіх абавязкаў, а таксама своечасовага і якаснага выканання дадзеных насельніцтву абяцанняў.
Напрыклад, пры вывучэнні абгрунтаванасці доказаў заяўнікаў пацвердзіліся факты няякаснага выканання работ па капітальным рамонце, у выніку якога парушана аддзелка ў кватэрах, работа ў ліўневай каналізацыі, пашкоджаны дах, у месцах агульнага карыстання з’явіліся непаладкі ў рабоце свяцільняў і дамафоннай сістэмы, у неналежны стан прыйшлі сеткі сувязі. У адным з інтэрнатаў жыльцы засталіся без умывальнікаў на кухнях, зліваў у санітарных пакоях, выяўлены і шэраг іншых недахопаў.
Пры гэтым да ўмяшання Камітэта зацікаўленыя службы не рэагавалі на прэтэнзіі грамадзян. Па іх меркаванні, работы выконваліся належным чынам і ў поўным аб’ёме.
Па ўсіх выяўленых парушэннях прыняты неабходныя меры па іх ухіленні, дадзена прынцыповая ацэнка дзейнасці адказных асоб.
КДК Брэсцкай вобласці.