Пакіньце зламыснікаў без здабычы. На тэрыторыі Ляхавіцкага раёна маюць месца факты крадзяжу маёмасці грамадзян

На тэрыторыі Ляхавіцкага раёна маюць месца факты крадзяжу маёмасці грамадзян, прычынамі якіх у большасці з’яўляецца бестурботнасць грамадзян і непрыняцце мер па захаванасці асабістай маёмасці.

Сярод прычын крадзяжу – свабодны доступ злачынцаў у жылыя памяшканні, якія не зачыняюцца гаспадарамі, даверлівае стаўленне грамадзян да старонніх асоб, пакіданне маёмасці на вуліцы і дваровых тэрыторыях, у пад’ездах шматпавярховікаў і ў адкрытых падвалах. Часта здабычай зламыснікаў з’яўляюцца дарожныя веласіпеды, пакінутыя ў грамадскіх месцах на доўгі час без нагляду або пакінутыя на лесвічных клетках у іншых грамадскіх месцах шматпавярховых дамоў.
У мэтах прафілактыкі крадзяжу супрацоўнікі Ляхавіцкага РАУС звяртаюцца да грамадзян з наступнымі рэкамендацыямі:
● не пакідайце ў дамах, якія выкарыстоўваюцца сезонна, або на дачах электрабытавыя прыборы, электраінструмент і іншую каштоўную маёмасць, вырабы з каляровага металу;
● зрабіце ўсё магчымае для ўмацавання дзвярэй, зачыняйце вокны аканіцамі і да т. п., каб перашкодзіць пранікненню старон-ніх асоб;
● дамоўцеся з суседзямі, якія пастаянна пражываюць паблізу, пра нагляд за вашым домам і іншымі гаспадарчымі пабудовамі;
● пры з’яўленні каля ўчасткаў незнаёмых падазроных асоб, грама-дзян, якія нібы скупляюць металалом або прапаноўваюць якія-небудзь паслугі, паведаміце пра іх вашаму ўчастковаму інспектару міліцыі або ў дзяжурную часць РАУС для далейшай праверкі гэтых асоб.
Нагадваем, што найбольш эфек-тыўным спосабам папярэджання злачынных замахаў і забеспячэння асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян з’яўляецца ахова жылых дамоў (памяшканняў) з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў аховы, якія падключаны да пультаў цэнтралізаванага назірання пад-раздзяленняў дэпартамента аховы МУС.

Сяргей ХМАРУК,
начальнік аддзела
аховы правапарадку
і прафілактыкі РАУС.