Найперш – маральнае здароўе

Валанцёры раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа Антон Шаўлінскі, Анастасія Маслоўская, Вікторыя Шэмет расказалі школьнікам і навучэнцам аграрнага каледжа аб праблеме распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі і аб тым, што іменна маладыя людзі найбольш падвержаны рызыцы атрымаць гэтае каварнае захворванне, засяродзілі ўвагу на неабходнасці захоўваць сваё маральнае і фізічнае здароўе, выбіраць правільныя арыенціры ў жыцці, навучыцца адказна адносіцца да сябе і да сваіх учынкаў.
Аб эпідэмічнай сітуацыі расказаў урач-эпідэміёлаг ДУ “РайЦГіЭ” Васілій Скараход.
Раённая арганізацыя таварыства Чырвонага Крыжа звярнулася з просьбай да настаяцеляў Крыжа-Узвіжанскай царквы ў г. Ляхавічы аб правядзенні службы за спачын памёршых ад СНІДу.
Жанна ЛЕШЫК, старшыня раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *