Эканоміка, лагістыка і сіла адзінства. Чарговы адзіны дзень інфармавання прайшоў на Ляхавіччыне

Чарговы адзіны дзень інфармавання прайшоў на Ляхавіччыне. Яго тэма – асноўныя эканамічныя дасягненні першага года пяцігодкі ў кантэксце рашэнняў VI Усебеларускага народнага сходу. Адна з ІПГ пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Мікалая Мароза ў мінулы чацвер сустрэлася з працоўным калектывам ТАА «Бляшаначны завод «Інтэрлак».

Старшыня райвыканкама Мікалай Мароз азнаёміўся з вытворчасцю прадпрыемства. Пра перспектывы аднаўлення лагістычных ланцугоў кіраўніку раёна расказаў дырэктар завода Генадзій Крываруцкі.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ніна Прыхач падрабязна спынілася на поспехах і дасягненнях Беларусі, асноўных выніках развіцця прамысловага комплексу. Канешне, у размове не абышлі тэму эканамічнага патэнцыялу дзяржавы ў складаных знешніх умовах.
Беларусь другі год жыве ва ўмовах санкцыйнага націску калектыўнага Захаду. Нягледзячы на ўсе абмежаванні, эканоміка нашай краіны паспяхова спраўляецца з сітуацыяй, якая склалася. Кіраўніцтва краіны прымае розныя меры, каб супрацьстаяць неабгрунтаванаму санкцыйнаму націску, адаптавацца да новых умоў, змякчыць удар па эканоміцы і мінімізаваць шкоду, якая можа закрануць людзей.


Тэма санкцый вельмі блізкая калектыву завода «Інтэрлак» – камплектуючыя для вытворчасці закупляюць з Еўропы.
Але, па словах дырэктара прадпрыемства Генадзія Крываруцкага, на сённяшні дзень тут стараюцца ўрэгуляваць усе пытанні, каб санкцыі не спынілі дзейнасць калектыву. Пакуль маецца толькі адна праблема – не могуць даставіць закупленую сыравіну з Італіі. Але і яна вырашальная. Прадумваюць лагістыку да дэталяў. Шляхі знойдзены, адзначыў дырэктар завода.
Старшыня райвыканкама расказаў, што сёлета пастаўлены высокія задачы па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Перад беларускімі аграрыямі стаіць мэта сабраць дзевяць мільёнаў тон збожжа, выраслі планы па зборы рапсу, кукурузы, бульбы, вытворчасці малака, мяса – усіх асноўных катэгорый сельгаспрадукцыі. Гэта ўсё накіравана на дасягненне харчовай бяспекі краіны, і няма сумненняў, што яна будзе забяспечана.
Адзін з працаўнікоў завода пацікавіўся ў старшыні райвыканкама, ці ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна забяспечаны ў дастатковай колькасці насеннем  цукровых буракоў. Мікалай Мароз адзначыў, што сёлета пасяўная плошча цукровых буракоў у раёне складзе амаль 1500 гектараў, што на 200 гектараў больш, чым летась.
– Дагаворы на пастаўку насення былі заключаны яшчэ летась, і праблем з забеспячэннем няма. Раён з’яўляецца сыравіннай зонай Жабінкаўскага цукровага завода, які дапамагае забяспечыць буракасейбітаў сродкамі аховы раслін. На сённяшні дзень больш за 21 працэнт плануемай плошчы ў раёне ўжо засеяна гэтай культурай, – запэўніў Мікалай Мароз.
Падчас размовы ўзнімаліся і іншыя пытанні. Напрыклад, добраўпарадкаванне завулка Тэхнікумаўскага ў райцэнтры, вуліцы Паркавай, якасць работы камунальнікаў і іх рэагаванне на звароты насельніцтва, арганізацыя асвятлення па вуліцы Арлоўскага. Паступіла просьба адключаць вулічнае асвятленне ў Ляхавічах не ў 12 гадзін ночы, а на гадзіну пазней – нязручна дабірацца ў поцемках пасля працоўнай змены. Непакоіць землякоў і размяшчэнне спіртных
напіткаў у магазінах каля касы – маўляў, адмоўна ўплывае на выхаванне падрастаючага пакалення. Цікавіць план газіфікацыі раёна. Узнята праблема бадзяжных сабак, застою вады на вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў каля дамоў № 1 і 3.
Паступілі і іншыя пытанні. Усе ўзяты на аловак, па некаторых адказы прагучалі падчас сустрэчы.
– Нягледзячы на санкцыі, наша краіна здольна выстаяць перад цяжкасцямі і захаваць сацыяльную падтрымку свайго народа. А разам мы справімся з любой сітуацыяй, – падвёў вынік размовы старшыня райвыканкама.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота аўтара.

ІПГ у мінулы чацвер  працавалі па ўсім раёне. Адна з інфармацыйна-прапагандысцкіх груп  на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Святланай Юрлевіч сустрэлася з калектывам СДЮШАР