У СШ №2 г. Ляхавічы адбыўся форум кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні “Гістарычная памяць – фундамент будучага”


З верасня мінулага года ва ўстановах адукацыі ўведзены новыя пасады – кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні. З’яўленне новай кадравай адзінкі ў школах раёна стала заўважным і на старонках “ЛВ”, дзе сваё месца знайшлі публікацыі пра экскурсіі ў мемарыяльныя комплексы і воінскія часці, уражанні пра сустрэчы з вядомымі землякамі і г.д. Што вельмі сімвалічна ў Год гістарычнай памяці.


27 красавіка на базе СШ №2 адбыўся форум кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні “Гістарычная памяць – фундамент будучага”. Пачалася сустрэча са знаёмства з экспазіцыяй «Памяць не памірае…», прысвечанай генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Шмат гасцей папела пабываць ужо ў музеі баявой і працоўнай славы СШ №2, дзе экскурс у мінулае разам са школьнікамі праводзіць настаўнік гісторыі кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Віталій Толкач. Урок мужнасці выклікае адзінае жаданне – цаніць незалежнасць і берагчы мір. Удзельнікі форуму зрабілі запіс у кнізе водгукаў: “Экспазіцыя пакінула вялікае ўражанне. Тут сабраны вялікі матэрыял пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра подзвіг землякоў і салдат Перамогі, пра генацыд супраць беларускага народа. Вельмі ўдзячны за цікавы расказ, за захаванне памяці пра мужнасць і гераізм беларускага народа”.
У цэнтры ўвагі форуму таксама сацыяльна-палітычная сітуацыя ў Беларусі і меры, якія прымаюцца па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі. На гэтым пытанні падрабязна спынілася галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Юшкевіч.
Вядучы спецыяліст адасобленай групы Ляхавіцкага раёна Сяргей Шчэрба расказаў пра ўмацаванне прэстыжу службы ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і ўзаемадзеянне з установамі адукацыі. Пра шляхі ўдасканалення, пошук і выкарыстанне сучасных форм і прыёмаў, патэнцыял воінскіх часцей і ваенных факультэтаў устаноў вышэйшай адукацыі дзеля ваенна-патрыятычнага выхавання школьнікаў гаварылі педагогі раёна.
Для кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Начаўскай СШ Уладзіміра Погаса гэты навучальны год з-за новай пасады выдаўся ў нейкай ступені арганізацыйна-пошукавым. Ён дзеліцца, што ён і яго калегі нацэлены на вырашэнне задач грамадзянска-патрыятычнага выхавання школьнікаў, фарміраванню ў іх гонару за дасягненні роднай краіны, цікавасці і павагі да гістарычнага мінулага Беларусі, беражлівых адносін да традыцый свайго народа. У кожнай школе за верасня праведзены цэлы комплекс мерапрыемстваў адпаведнай тэматыкі.
– Хоць і працуюць педагогі на новай пасадзе першы год, але стараюцца ўнікнуць у прафесію, наладжваюць кантакты з грамадскімі і іншымі арганізацый, ездзяць на экскурсіі і імкнуцца выкарыстоўваць такія формы выхавання, якія выклікаюць у навучэнцаў адваротную сувязь і цікавасць, садзейнічаюць фарміраванню сапраўднага патрыёта і грамадзяніна сваёй краіны. Патрыятычнае выхаванне – працэс, які засноўваецца на патрыятычных каштоўнасцях. Арыентырам для настаўнікаў служыць і праграма патрыятычнага выхавання насельніцтва Беларусі на 2022 – 2025 гады, – падкрэслівае галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Іна Зубік.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.