1 мая – Свята працы

Дарагія землякі!

Сардэчна віншуем вас з надыходзячым Святам працы! Першы майскі дзень сімвалізуе вясенні росквіт, мір і стварэнне, дабро і справядлівасць! Мірная праца – каштоўнасць, якая гарантуе стабільнасць, згуртаванасць і згоду ў грамадстве.
У гэты дзень мы аддаём даніну ўдзячнасці людзям розных прафесій і ўзростаў. Выказваем шчырую ўдзячнасць ветэранам працы, чыімі рукамі ствараўся здабытак нашай малой радзімы, ушаноўваем маладую змену работнікаў, якія прымнажаюць гэта багацце.
Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і вясенняга настрою. Няхай гэтыя святочныя дні напоўняцца радасцю сустрэч з сябрамі і блізкімі, дадуць новы зарад бадзёрасці і аптымізму! Міру, дабра, дабрабыту вам, вашым родным і блізкім!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.      РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні са святам вясны і працы!
Гэтае свята – сімвал стварэння, адзінства людзей ва ўмацаванні міру, стабільнасці і дабрабыту. Беларусы – працавіты народ, які імкнецца жыць у добрасуседстве і дастатку. Менавіта праца стала самым надзейным спосабам самарэалізацыі, паказчыкам магчымасцей і ўменняў чалавека, гарантам поспеху і сацыяльных дасягненняў. Добрасумленная праца – надзейная аснова, на якой будуецца дабрабыт любой сям’і, а значыць, і ўсяго грамадства.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях, вялікага асабістага шчасця, міру і дабра.

Людміла ЖАЛНЕРЧЫК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.