В СШ №2 г.Ляховичи депутат Палаты представителей Людмила Жолнерчик приняла участие в уроке памяти «Нам этот мир завещано беречь»

Людміла ЖАЛНЕРЧЫК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу:

– Мы памятаем, для таго, каб жыць. Мы памятаем, каб захаваць мір і стварыць цудоўную будучыню. Вельмі дарагую цану заплацілі дзеды і прадзеды за незалежнасць і свабоду нашай Радзімы.

Сёння, калі робяцца спробы перапісаць гісторыю, апраўдаць нацызм і генацыд, вельмі важна данесці нашым дзецям гістарычную праўду. Каб кожны ведаў пра подзвіг пакалення вызваліцеляў.

У Год гістарычнай памяці асабліва важна паспець занатаваць успаміны сведкаў ваенных падзей –ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Іх так мала сёння засталося ў жывых.

Сёння пра трагічныя старонкі Вялікай Айчыннай вайны мы ўспаміналі на ўроку памяці у СШ № 2. Яны зараз праходзяць па ўсёй краіне, у кожнай школе. Адметна, што школьнікі прымаюць актыўны ўдзел у дыялогу, дзеляцца сваімі сямейнымі гісторыямі іразумеюць важнасць захавання гістарычнай памяці.