Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Дарагія землякі!

Сардэчна віншуем вас з 77-й гадавінай Вялікай Перамогі!
Дзень Перамогі – самае галоўнае і дарагое свята для кожнага з нас. Аснова ўсяго, чым жыве сёння наша краіна, – мір і свабода, шчодра падораныя пакаленнем пераможцаў.
У абвешчаны Год гістарычнай памяці наш святы абавязак – памятаць і захаваць голас кожнага ветэрана, сведкі тых страшных ваенных гадоў. Гераічнае мінулае патрабуе кансалідацыі грамадства ў пераадоленні выклікаў сучаснасці.
Шаноўныя ветэраны, паважаныя жыхары раёна! У гэты святочны дзень жадаем вам дабра, дастатку і згоды ў нашым агульным доме – Беларусі. Няхай кожная наступная вясна будзе такой жа мірнай і стваральнай.

РАЁННЫ   ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.            РАЁННЫ  САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.