Ясная сувязь. У Беларусі адзначаюць Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі

Высакаскорасны інтэрнэт byfly, лічбавае тэлебачанне ZALA, Wi-Fi, VPN – сэрвісы, якія сёння ўжо добра знаёмыя абанентам «Белтэлекама»… Яны настолькі ўвайшлі ў жыццё, што стаяць на адной лінейцы зручнасцяў з электрычнасцю і газам.

У нашым раёне правадніком інфармацыйных тэхналогій з’яўляецца Ляхавіцкі ўчастак электрасувязі. Калектыў яго невялікі, але зладжаны, дзе кожны працуе на агульны вынік. Асноўнымі задачамі з’яўляюцца забеспячэнне бесперапыннага і высакаякаснага абслугоўвання, тэхнічнай эксплуатацыі лінейна-кабельных збудаванняў сувязі, своечасовае і якаснае ўхіленне пашкоджанняў, укараненне новых і пашырэнне дзеючых  паслуг электрасувязі і г. д. І з імі працаўнікі спраўляюцца на высокую адзнаку. Па выніках работы за квартал з 16 раёнаў Брэсцкай вобласці па рэйтынгу паказчыкаў Ляхавіцкі ўчастак электрасувязі знаходзіцца на чацвёртым месцы.
У раёне пракладваецца шмат валаконна-аптычных ліній сувязі. Адпаведна, даступны і дастаткова папулярны высакаскорасны тарыфны план лінейкі «Ясна». І многія землякі ацанілі яго перавагі. Так, з пачатку года падключана 93 абаненты, а ўсяго колькасць карыстальнікаў «Ясна 100» наблізілася да 1600.
«Белтэлекам» не спыняецца ў развіцці новых паслуг. Сярод
такіх – абсталяванне шматпавярховікаў сістэмай відэаназірання. З мінулага года ў Ляхавічах да паслугі «відэакантроль» падключана ўжо 20 шматкватэрных дамоў.
Аснова ўсіх поспехаў – вопытныя кадры. Інжынер лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх устройстваў Людміла Паджарава і электрамеханік лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх устройстваў Святлана Буніч у белтэлекамаўскай камандзе 36 гадоў. Больш за чвэрць стагоддзя ў складзе калектыву інжынеры электрасувязі Аляксандр Татарыновіч, Віталій Лазоўскі, Віталій Баркоўскі, электрамеханік Жанна Іванюценка і іншыя. У кожнага з іх свой участак дзейнасці, дзе яны вызначаюцца прафесіяналізмам.
– У сучаснай інфармацыйнай прасторы без сувязі немагчыма
рэалізацыя эканамічных і іншых праектаў, існаванне інфраструктуры. Таму мы выразна разумеем значнасць сваёй работы
і стараемся рабіць яе якасна, быць неабходнымі і зручнымі для
жыхароў раёна, – падкрэслівае начальнік участка электра-
сувязі Анатолій Лукашэвіч, які 15 гадоў узначальвае калектыў.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.