З узнагародай! На Ляхавіччыне адзначаны лепшыя працаўнікі

Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны:
за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне сувязі і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі – вадзіцель аўтамабіля Ляхавіцкай транспартнай групы транспартнага ўчастка Баранавіцкага занальнага вузла электрасувязі Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам»   Юрый ЛОЙКА;
за актыўны ўдзел у дзейнасці галіновага прафсаюза, значны асабісты ўклад у развіццё і ўдасканаленне сацыяльнага парт-нёрства, работу па забеспячэнні працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза, стварэнне спрыяльных умоў для работы, прафесійнага і творчага росту работнікаў і ў сувязі са Святам працы – 1 Мая – дырэктар Малагарадзішчанскага ВПК «дзіцячы сад – сярэдняя школа», член Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Анжэла ЯВАРЧУК.
Падзячным пісьмом раённага выканаўчага камітэта за асабісты ўклад у развіццё прафсаюзнага руху, плённую работу па ахове працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў работнікаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і ў сувязі са Святам працы адзначаны старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Ляхавіцкага лясгаса Беларускага прафесійнага саюза работнікаў лесу і прыродакарыстання, сакратар прыёмнай лясгаса Алена ТАРЛЮК; казначэй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Шлях новы» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, сакратар прыёмнай кіраўніка ААТ «Шлях новы» Наталля ЯКУБОВІЧ.
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі ўклад у развіццё сацыяльнага партнёрства,
актыўную работу па ахове працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза і ў сувязі са Святам працы – 1 Мая –
адзначаны майстар, старшыня
пярвічнай прафсаюзнай арга-нізацыі філіяла КУП «Брэстабл-дарбуд» Ляхавіцкае ДРБУ-200
Ларыса ПРЫХАЧ;
за добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства, актыўную жыццёвую пазіцыю і ў сувязі з прафесійным святам – Днём друку – галоўны бухгалтар рэдакцыі раённай газеты «Ляхавіцкі веснік»
Гражына ДЗІДО.