У Ляхавіцкім раёне вадзіцель пашкодзіў апору электраперадачы і з месца здарэння паехаў

2 мая ў РАУС паступіла паведамленне, што ў Ліпску па вуліцы Савецкай невядомы вадзіцель пашкодзіў апору электраперадачы  і з месца здарэння паехаў.

Міліцыя па факце аварыі праводзіць праверку і просіць яе сведкаў патэлефанаваць па нумарах 102 ці 2-18-24.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС.