Увага – дзеці!

Традыцыйна напрыканцы навучальнага года і напачатку летніх канікулаў на ўсіх дарогах краіны праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага — дзеці!». Сёлета ён праходзіць з 24 мая па 11 чэрвеня. Яго мэта — прыцягнуць увагу вадзіцеляў, бацькоў і саміх рабят да дарожнай сітуацыі. А яна, на жаль, не супакойвае. Па стану на 19 мая на Брэстчыне адбылося 17 ДТЗ з удзелам непаўналетніх (адно з іх у нашым раёне), 17 рабят траўміраваны.
Супрацоўнікі ДАІ яшчэ раз звяртаюцца да бацькоў: не пакідайце дзіця без нагляду; не давярайце руль скутэра ці мапеда падлеткам, малодшым за 16 гадоў; асаблівую ўвагу неабходна ўдзяляць пераходу праезнай часткі; і, канешне, па-клапаціцеся, каб вашы дзеці былі бачныя для вадзіцеляў, — купіце для іх святлоадбівальныя элементы.
Вадзіцелям аўтамабіляў ДАІ рэкамендуе рухацца па дарогах з уключаным блізкім святлом фар — не толькі ў цёмны час сутак і ва ўмовах дрэннай бачнасці, але і днём.
Юрый МАЛЕВІЧ, начальнік АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *