Вас выслухае міністр унутраных спраў

19 мая ў 11.00 у Пінскім гарвыканкаме асабісты прыём грамадзян правядзе міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант міліцыі Іван Уладзіміравіч Кубракоў.
Папярэдні запіс на прыём будзе ажыццяўляцца: 12 мая з 11.00 да 13.00, з 14.00 да 18.00 і 13 мая з 10.00 да 13.00, з 14.00 да 16.00 па тэлефоне 8-0165-31-28-40.