Сябруйце з кнігай! Прыходзьце ў бібліятэкі Ляхавіцкага раёна.

У дзіцячай бібліятэцы — самыя цікаўныя чытачы.

Райвыканкам і райсавет накіравалі віншаванні з Днём бібліятэк калектыву цэнтралізаванай бібліятэчнай сіс-тэмы, усім бібліятэчным работнікам раёна і прыхільнікам кнігі.

15 верасня 1922 года лічыцца датай заснавання Нацыянальнай бібліятэкі. Праз шмат гадоў у календары незалежнай Беларусі гэта дата стала Днём бібліятэк — прафесійным святам бібліятэкараў і выдатнай нагодай для ўсіх нас ізноў наведаць храм кнігі.
Такія прыцягальныя паліцы з казкамі і прыгодамі… Падручнікі і праграмная літаратура са школьнай бібліятэкі… Любімыя творы і цікавыя навінкі, што параіў бібліятэкар… Прасторная чытальная зала з унікальнымі выданнямі і самымі сучаснымі даведнікамі… Бібліятэкі праходзяць праз жыццё кожнага. Сённяшнія, яны значна адрозніваюцца ад тых, што былі яшчэ некалькі гадоў назад, у тым ліку — па колькасці і асартыменце паслуг. Напрыклад, нельга ўявіць сучасную бібліятэку без інтэрнэту (выхад у сусветную сетку ёсць і ў многіх сельскіх бібліятэках раёна).

У чытальнай зале «купалаўкі» заўсёды шматлюдна.

У 34 бібліятэках цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы раёна захоўваюцца фармуляры амаль 17 тысяч чытачоў. Хтосьці наведваецца сюды штодзённа, каб пачытаць свежую прэсу, іншыя бываюць некалькі разоў у год — пры пільнай неабходнасці. Але рады тут кожнаму! І стараюцца задаволіць самыя розныя чытацкія густы. У бібліятэчных фондах раёна захоўваецца амаль 500 тысяч выданняў.
Нядаўна Нацыянальны статыстычны камітэт агучыў такую інфармацыю: у Беларусі на тысячу насельніцтва прыпадае 392 карыстальнікі публічных бібліятэк. І гэта самы высокі паказчык у СНД. Прыемна жыць у самай чытаючай краіне!
Святлана БЕЛЬМАЧ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *