Вас выслухаюць у КДК

Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці 16 мая з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 правядзе прамую тэлефонную лінію па пытанні выканання патрабаванняў працоўнага заканадаўства ў частцы своечасовасці выплаты заработнай платы. Работнікі арганізацый усіх формаў уласнасці могуць паведаміць прадстаўнікам Камітэта дзяржкантролю інфармацыю пра выпадкі несвоечасовай выплаты зарплаты па тэлефонах: 8-0162-21-25-08, 8-0162-21-18-69.