Вага шчасця. Красавіцкія навіны з аддзела загса Ляхавіцкага райвыканкама

У красавіку ў пяці сем’ях нашых землякоў нарадзіліся першынцы, у трох сем’ях – другое дзіця, у адной –  трэцяе. З дзевяці выдадзеных пасведчанняў аб нараджэнні чатыры – «хлапчуковыя», расказала «ЛВ» начальнік аддзела загса райвыканкама Вольга Новік.

Красавіцкім здаравячком стаў Данііл, вага якога пры нараджэнні склала 3490 грамаў пры росце 53 сантыметры. Дзюймоўкай месяца прызнана Аліса: яе вага – 2240 грамаў і рост – 48 сантыметраў.
Дзяўчынкам бацькі далі імёны Кіра, Аліса, Майя, Мія і Сафія. Сярод хлопчыкаў – два Даніілы, а таксама Кірыл і Аляксей.
Двое дзяцей нарадзіліся 12 красавіка – у Дзень касманаўтыкі.
Сярэдні ўзрост бацькі – 31 год, маці – 26. Самыя юныя бацькі – 17-гадовыя.
У другі месяц вясны ў аддзеле загса заключана сем шлюбаў. Сярэдні ўзрост жаніха – 28 гадоў, нявесты – 24. У красавіку на Ляхавіччыне мінімальным узростам  узяцця шлюбу для жаніха сталі 24 гады, для нявесты – 22. Марш Мендэльсона гучаў і для 33-гадовага жаніха і 30-гадовай нявесты.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.